Музей. Людзі. Жыццё
22 лютага студэнты групы ФК-11 разам з выкладчыцай беларускай мовы Панковай Н.М. прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця выставы “Музей. Людзі. Жыццё”, прымеркаванай да юбілея стварэння Музея рэдкай кнігі. На выставе прадстаўлены асобныя рэдкія выданні XIX – XX стагоддзяў, часткі сямейных бібліятэк, царкоўна-рэлігійная літаратура, падарункі устаноў і арганізацый і найбольш яркія кнігі і някніжныя матэрыялы, падораныя за дзесяцігоддзе існавання Музея.
У гэты дзень студэнтам пашчасціла яшчэ раз: для іх арганізавалі экскурсію па іншых залах і аддзелах Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя Леніна, што дазволіла яшчэ ў большай ступені акунуцца ў захапляльную і гасцінную атмасферу бібліятэкі.