З цікавасцю да беларускай культуры


1 сакавіка замежныя  студэнты 2-га курса біялагічнага факультэта  разам з выкладчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Багамольнікавай Н.А. наведалі выставу “Маркаўскаму роду няма пераводу”.  З цікавасцю яны пазнаёміліся са шматлікімі экспанатамі, што прадстаўлялі побытавыя рэчы сялян, прылады апрацоўкі дрэва, тканыя посцілкі, ручнікі, набожнікі, аўтэнтычныя і рэканструяваныя мужчынскія і жаночыя строі в. Маркавічы і іншых населеных пунктаў паўднёва-ўсходняй часткі Гомельска-Чарнігаўскага памежжа. Студэнты адчулі, з якой  вялікай любоўю і пашанай да этнаграфічнай спадчыны сваіх продкаў збіраліся экспанаты Віктарам і Вольгай Шышковымі. Экскурсія пакінула незабыўнае ўражанне, аб чым студэнты зрабілі запіс у Кнізе водгукаў.

2011 З цікавасцю да беларускай культуры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates