Іменаванне асобы
3 сакавіка выкладчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Багамольнікава Н.А. у групах ПЗ -11, М - 11, ІПТ - 11 матэматычнага факультэта правяла гутаркі на тэму " Іменаванне асобы".
Студэнты даведаліся, як складвалася сучасная трохчленная формула іменавання ва ўсходніх славян, адкуль пайшлі іх імёны, калі і як узніклі прозвішчы, як імя характарызуе свайго носьбіта. Цікавым момантам было і параўнанне сродкаў ідэнтыфікацыі асобы ў краінах "старога свету", у народаў Поўначы, Далёкага Усходу, Сярэдняй Азіі.