“Аскар і ружовая пані”



25.11.2014 на сцэне Маладзёжнага тэатра разгарнулася шчымлівая гісторыя Аскара, 10-гадовага хлопчыка з душой дарослага, і ружовай пані. Назіралі за развіццём падзей студэнты груп А-11, А-13, ФК-11, ФК-12, БІ-21, БІ-22, БІ-23, БІ-24, ФК-21, Г-21, МД-1, МЭ-21 разам з выкладчыкамі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі д.ф.н., прафесарам В.С. Новак, к.ф.н., дацэнтамі Д.Д. Паўлаўцом, С.А. Вяргеенка і А.А. Кастрыцай.

Спектакль, жанр якога абазначаны як “Урокі выжывання”, закрануў душы студэнтаў і прымусіў задумацца над пытаннямі, якія ставіць жыццё, адчуць (хоць на некалькі гадзін) “зыбкую” мяжу паміж жыццём і смерцю.












2011 “Аскар і ружовая пані”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates