Культурныя вандроўкі
Факт, што дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” – адна з найбольш аўтарытэтных музейных устаноў Рэспублікі Беларусь, не выклікае пярэчанняў. Менавіта таму цікавасць да палаца не толькі ніколі не губляецца, але і ўзрастае з кожным днём. 19.11.2014 у цэнтральную частку палаца і яго вежу, якія уяўляюць сабой гістарычныя рэканструкцыі, наведаліся студэнты фізічнага факультэта гр. Ф-33, Ф-34, а таксама студэнты факультэта замежных моў гр. А-14, А-15 разам з выкладчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Кастрыцай А.А.