Летняя вандроўка





Студэнты першага курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з загадчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак і дацэнтам А.А. Кастрыцай у гэтым годзе ў пошуках традыцыйнай скарбаў народнай мудрасці беларусаў вандравалі па населеных пунктах Нараўляншчыны. Самыя добрыя ўспаміны засталіся аб гэтай практыцы. Акрамя палявой экспедыцыйнай працы, студэнты і выкладчыкі наведалі надзвычай цікавыя мясцовыя музеі, асабіста пазнаёміліся з вядомым беларускім вядучым Юрыем Жыгамонтам, які прыехаў адпачыць улетку ў бацькоўскі край, прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.








2011 Летняя вандроўка. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates