Цудоўныя брагінскія краявіды
23-га кастрычніка 2015 года наша группа БФ-41 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведала выставу “Брагінска-палескі краявід. Чым не цуд?”, прадстаўленую работамі мастака Аляксандра Грэся. Падчас знаёмства з творчасцю гэтага чалавека нас здзівіла, напрыклад, дакладнасць выяўленчай дэталі ў шматлікіх выявах пейзажаў Гомельшчыны. Цікава, што ў творцы, наколькі мы заўважылі, асаблівы ўхіл да малявання восені і зімы, шмат у яго і палявых кветак. Камусьці абавязкова гэта прыйдзецца да душы, а мы даведаліся пра яшчэ аднаго таленавітага земляка і крыху разбавілі будзённыя заняткі культурнай асветай.
Шчырыя студэнты філалагічнага факультэта, гр. БФ-41