Сялянская хата
Летам 2015 года студэнты 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Новак В.С. і Кастрыцы А.А. праходзілі вучэбную фальклорную практыку на тэрыторыі Нараўлянскага раёна. У студэнтаў была магчымасць не толькі запісаць скарбы народнай мудрасці ад мясцовых жыхароў, але і наведаць этнаграфічныя музеі, дзе захоўваюцца прадметы побыту, ручнікі, прылады працы, якія рупліва сабраны работнікамі ўстаноў культуры. На фотаздымку этнаграфічны музей вёскі Вербавічы “Сялянская хата”.