Магчымасць спасцігнуць таямніцы народнай культуры
09.12.2015 у студэнтаў групы БІ-21 была выдатная магчымасць спасцігнуць таямніцы экпазіцыі, прысвечанай ткацтву, стараабрадніцкім абразам і народным музычным інструментам. З вялікай цікавасцю ўспрымалася паведамленне экскурсавода пра дуду і ліру. Самым цікавым момантам наведвання ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава” была спроба самастойна папрацаваць на ткацкім станку.