Выставы ў Веткаўскім музее
19.12.2015 студэнты групы БІ-22 разам з загадчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак наведалі ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава”, дзе пазнаёміліся з выставай “Жывое рамяство”, аўтарскімі работамі Ганны Пугачовай, пабачылі рэліквіі Вялікай Айчыннай вайны.