Далучыліся да старажытных традыцый


22 красавіка 2016 года студэнты 3 курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (група ЛГ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.

Студэнты пазнаёміліся з выставай старажытных рукапісных і друкаваных Евангелляў, даведаліся, што творы евангелістаў напоўнены глыбокім філасофскім зместам, мудрасцю, прытчамі і афарызмамі: “Няма нічога таемнага, каб не стала яўным”, “Хто не супраць вас, той за вас”, “Няма прарокаў у сваёй Айчыне”, “Хто без граху, няхай першы кіне камень” і інш.

Наступная выстава – “Да будет твердь среди воды” прысвечана творчасці гомельскага кераміста Аляксея Наўгародскага. Наведвальнікі выставы змаглі пазнаёміцца з своеасаблівымі тэхнікамі і канонамі керамічнага рамяства, яго эстэтыкай і міфалогіяй. Згодна з Бібліяй, менавіта з гліны быў створаны першы чалавек.

Не менш цікавай падалася студэнтам і пастаянная экспазіцыя “Жывое рамяство”, дзе яны пазнаёміліся з тэхнікамі ткацтва і маглі самі паспрабаваць свае сілы за ткацкім станком.

 










2011 Далучыліся да старажытных традыцый. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates