Уваходзіны ў новую хату



4 мая на філалагічным факультэце адбылося цікавае мерапрыемства пад назвай “Улазіны” (“Уваходзіны ў новую хату”), падрыхтаванае студэнтамі 1 курса пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак. Разам са студэнтамі-філолагамі ў гэтым свяце ўдзельнічалі і студэнты біялагічнага факультэта Дзмітрый Козел і Уладзіслаў Шчэмелеў. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дадзенай сцэнізацыі прыняла Таццяна Правалоцкая. Змястоўнымі былі выступленні вядучых: Марыі Бірыла, Яніны Кухаравай, Яўгеніі Кудрачовай, якія пазнаёмілі гледачоў з міфалогіяй жыллёвай прасторы і данеслі да аўдыторыі цікавыя звесткі пра тое, як выбіралі месца і якія дрэвы выкарыстоўвалі для будаўніцтва хаты, што закладвалі ў фундамент і інш. У розных фрагментах паказу гэтага свята, падчас правядзення якога мелі месца дыялогі, розныя гумарыстычныя гісторыі, беларускія песні і танцы, удзельнічала амаль уся група. Выступленне студэнтаў пакінула прыемнае ўражанне.








2011 Уваходзіны ў новую хату. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates