Знаёмства з горадам


27 верасня 2016 года замежныя студэнты 2 курса біялагічнага факультэта разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян пазнаёміліся з найбольш цікавымі месцамі горада Гомеля – плошчай імя Леніна, будынкамі абласнога драматычнага тэатра, Галоўпаштамта, абласнога выканаўчага камітэта, Палацам спорту, помнікам Кірылу Тураўскаму, наведалі цэнтральны гарадскі парк. Пагулялі па сцяжынках парка, пазнаёміліся з мясцовай і экзатычнай флорай і фаўнай, зазірнулі ў сабора Пятра і Паўла, агледзелі месца пахавання апошняй уладальніцы Гомельскага палаца – Ірыны Паскевіч.

 

 







 



2011 Знаёмства з горадам. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates