Па сцяжынках парка
1ліпеня 2016 года студэнты групы БФ-11 разам з выкладчыкамі, доктарам філалагічных навук, прафесарам В.С. Новак і кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам С.А. Вяргеенка, наведалі знакаміты Радзівілаўскі парк(парк “Манькавічы”), які з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Студэнты змаглі дакрануцца да славутага “каменя пажаданняў”, натхніцца цудоўнай прыродай, на ўтульных сцяжынках адчуць подых гісторыі.