Конкурс-агляд мастацкай самадзейнасці фальклорных калектываў
12.11.2016 адбыўся конкурс-агляд мастацкай самадзейнасці фальклорных калектываў Гомельскага раёна, ў якім у якасці члена журы прыняла ўдзел д.ф.н., прафесар В.С. Новак.
На гэтым свяце народнай творчасці, якое праводзіцца 1 раз у 2 гады, былі прадэманстраваны цікавыя творчыя сцэнізацыі асобных абрадаў, падрыхтаваныя на аснове аўтэнтычнага матэрыялу. Гледачам і членам журы асабліва спадабалася сцэнізацыя зімовай абрадавай гульні “Памярла наша Мальвіна, памярла”, характэрная для фальклору вёскі Галавінцы.