Свята “Каляды”

30 лістапада 2016 г. студэнты групы БІ-21 біялагічнага факультэта (пад кіраўніцтвам д.ф.н., прафесара В.С. Новак) выступілі ў Славянскай бібліятэцы са сцэнізацыяй свята “Каляды”. Гледачы пазнаёміліся з тым, як беларусы святвавалі Першую куццю, як калядавалі, “вадзілі казу (мядзведзя)”, варажылі, гулялі ў калядныя гульні і танцавалі. Вядучыя пазнаёмілі гледачоў з рэгіянальна-лакальнымі асаблівасцямі калядна-навагодніх святкаванняў у розных раёнах Гомельскай вобласці. Асобныя фрагменты студэнцкай сцэнізацыі дапаўняліся змястоўнымі каментарыямі В.С. Новак пра абрады зімовага цыкла земляробчага календара беларусаў.

 













2011 Свята “Каляды”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates