Любі і ведай родную мову!
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальных палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне…
Ніл Гілевіч
21 лютага адзначўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе па ініцыятыве Бангладэш. Менавіта 21 лютага 1952 года ў тагачасным Пакістане, усходняя частка якога стала пазней незалежнай дзяржавай Бангладэш, загінулі студэнты, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
На Зямлі налічваецца да 5 тысяч моў. Некаторыя ўжо мёртвыя, на асобных гавораць дзясяткі ці сотні людзей. Ёсць мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. На жаль, у гэту катэгорыю трапіла і беларуская. І ад кожнага з нас сёння залежыць, ці будзе існаваць жывая беларуская мова – нацыянальная мова Рэспублікі Беларусь і адна з дзяржаўных моў нашай краіны.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй жывуць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей.
20 лютага да акцыі “Любі і ведай родную мову” далучыліся студэнты-фізікі. Выкладчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.А. Кастрыца правяла з імі дыктоўку, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
21 лютага для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” і выкладчыкаў біялагічнага факультэта (загадчыка кафедры лесагаспадарчых дысцыплін Лазаравай М.С. (яна, дарэчы, адукацыю атрымала ў Расіі і беларускую мову не вывучала, але не спалохалася “цяжкасцей”), старшага выкладчыка гэтай жа кафедры Клімовіч Л.К. і намесніка дэкана па вучэбнай рабоце Галіноўскага М.Г.) дыктоўку правяла выкладчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян.
Мы ўдзячны ўсім, хто праявіў павагу да роднага слова!
Ніжэй публікуюцца вынікі – шыфр і колькасць памылак (першая лічба – арфаграфічныя памылкі, другая – пунктуацыйныя):
шыфр |
колькасць памылак |
шыфр |
колькасць памылак |
21-02-1 |
3/4 |
21-02-12 |
3/3 |
21-02-2 |
5/5 |
21-02-13 |
4/5 |
21-02-3 |
3/2 |
21-02-14 |
7/6 |
21-02-4 |
1/0 |
21-02-15 |
0/3 |
21-02-5 |
1/2 |
21-02-16 |
6/4 |
21-02-6 |
1/3 |
21-02-17 |
1/1 |
21-02-7 |
1/5 |
21-02-18 |
5/4 |
21-02-8 |
2/4 |
21-02-19 |
6/5 |
21-02-9 |
0/2 |
21-02-20 |
5/4 |
21-02-10 |
4/0 |
21-02-21 |
5/3 |
21-02-11 |
3/1 |
21-02-22 |
3/3 |
шыфр |
колькасць памылак |
шыфр |
колькасць памылак |
Ф -1-1 |
2-3 |
Ф -1-20 |
1-3 |
Ф -1-2 |
2-2 |
Ф -1-21 |
3-5 |
Ф -1-3 |
1-4 |
Ф -1-22 |
7-6 |
Ф -1-4 |
2-2 |
Ф -1-23 |
1-3 |
Ф -1-5 |
1-4 |
Ф -1-24 |
2-4 |
Ф -1-6 |
0-2 |
Ф -1-26 |
5-6 |
Ф -1-7 |
3-1 |
Ф -1-27 |
6-7 |
Ф -1-8 |
6-2 |
Ф -1-28 |
0-4 |
Ф -1-9 |
3-4 |
Ф -1-29 |
2-10 |
Ф -1-10 |
1-3 |
Ф -1-30 |
2-6 |
Ф -1-11 |
1-4 |
Ф -1-31 |
1-3 |
Ф -1-12 |
0-0 |
Ф -1-32 |
3-3 |
Ф -1-13 |
1-1 |
Ф -1-33 |
3-3 |
Ф -1-14 |
3-4 |
Ф -1-34 |
2-2 |
Ф -1-15 |
3-3 |
Ф -1-35 |
0-2 |
Ф -1-16 |
1-3 |
Ф -1-36 |
2-2 |
Ф -1-17 |
2-2 |
Ф -1-37 |
3-3 |
Ф -1-18 |
2-2 |
Ф -1-38 |
3-2 |
Ф -1-19 |
2-1 |
|
|
Алена Палуян, дацэнт кафедры
беларускай культуры і фалькларыстыкі
філалагічнага факультэта,
Алена Кастрыца, дацэнт кафедры
беларускай культуры і фалькларыстыкі
філалагічнага факультэта