Пра «залатое» дзесяцігоддзе беларускай мовы і яго набыткі
09.02.17 госцем праграмы «Дыяблог. Пра мову» стаў дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Дз.Дз. Паўлавец. Выпуск быў прысвечаны пытанням развіцця беларускага мовазнаўства ў 20-я гады мінулага стагоддзя. Дзмітрый Дзмітрыевіч расказаў пра выдатных асоб таго часу, іх уклад у нармаванне беларускай мовы, распрацоўку лексікалагічнай навукі і фарміраванне нацыянальнай тэрміналогіі, пра традыцыі і наватарства граматычнай навукі.