Сакавіцкія сустрэчы
У сакавіку 2017 года была арганізавана сустрэча студэнтаў біялагічнага (спецыяльнасць “Лясная гаспадарка”) і філалагічнага факультэта з беларускім літаратарам, перакладчыкам, заснавальнікам і старшынёй Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані (Польшча), заснавальнікам выдавецтва “Белы крумкач” Віталем Воранавым. В. Воранаў вядомы як перакладчык на беларускую мову кнігі Алана Мілна “Вінні Пух” і п’есы Сэмюэла Бекета.
Віталь Воранаў распавёў студэнтам пра гісторыю стварэння і выданне ў Польшчы заснаванага на матэрыялах фальклорнай экспедыцыі па Палессі і Падляшшы зборніка апавяданняў “Шэптам”, прысвечанага народнай медыцыне.
А.Палуян,
дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі