Половодье чувств



17 сакавіка 2017 года мы, студэнты групы БФ-21 разам з выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка, прысутнічалі на адкрыцці выставы гомельскага мастака Валерыя Аляксеевіча Ражнова “Половодье чувств”. Пад вялікім уражаннем засталіся мы ад твораў мастака. Багацце карцін у розных жанрах і формах, майстэрства накладывання фарбы на палатно ды і сама гісторыя жыцця Валерыя Аляксеевіча пакінула нас з прыемным пачуццем таго, што і нашы суайчыннікі вартыя рабіць шэдэўры сваімі рукамі. З вялікім жаданнем хацелі б убачыць карціны Валерыя Аляксеевіча ў выставачнай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта.

Анастасія Язерская, студэнтка гр. БФ-21 філалагічнага факультэта

2011 Половодье чувств. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates