Наведванне Музея рэдкай кнігі
- Подробности
- Просмотров: 876
Нам, студэнтам групы БФ-11, вельмі пашанцавала пабываць у Музеі рэдкай кнігі, які размешчаны ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна. Музей змяшчае шмат рэдкіх кніг, кожная кніга мае сваю вельмі цікавую і незвычайную гісторыю. Напрыклад, нам давялося ўбачыць самае ранняе выданне, якое знаходзіцца ў бібліятэцы, – гэта зборнік песень Франчэскі Пятраркі, выдадзены ў 1547 годзе. Нас уразілі кнігі з парыжскай бібліятэкі Напалеона Банапарта, прадстаўленыя ў экспазіцыі. Мне давялося патрымаць у сваіх руках кнігу з гэтай бібліятэкі. Прайшоўшы праз стагоддзі, кніга і на маіх руках пакінула часцінкі гісторыі. У кнізе змешчаны подпіс самога Напалеона. Нават уявіць цяжка, што калісьці, два стагоддзі таму назад, трымаў гэтую кнігу Напалеон, а зараз трымаю яе я.
На маю думку, унікальнымі для нашага часу з'яўляюцца творы рускіх пісьменнікаў у перакладзе Ірыны Іванаўны Паскевіч на французскую мову. На выставе экспануецца і другі том М. Гогаля “Мертвые души”. Так, я не памылілася, менавіта другі том, спалены самім аўтарам. Даследчыкі творчасці пісьменніка ўсе ж такі сабралі другі том па чарнавіках Гогаля. На вялікі жаль, гэты том не скончаны, але ўбачыць хоць частку таго, што, як лічылася, загінула ў вогнішчы, вельмі хвалююча. Выстава ўключае таксама раздзел, прысвечаны мініяцюрным выданням. Уявіце: кнігі велічынёю з далонь альбо запалкавы карабок.
Такім чынам, Музей рэдкай кнігі прыадчыніў для нас свае таямніцы. Я ведаю, што абавязкова вярнуся сюды адна ці з сябрамі, і музей гасцінна сустрэне мяне.
Аўдод Святлана, гр. БФ-11
Студэнцкі гурток“З глыбінь стагоддзяў”
- Подробности
- Просмотров: 732
Студэнцкі гурток“З глыбінь стагоддзяў” (кіраўнік – Хазанава К. Л.) правёў завяршальнае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне 17 мая 2016. На занятках былі падведзены вынікі дзейнасці за навучальны 2015-2016 год. Студэнты прыгадалі самыя цікавыя выступленні, паглядзелі падрыхтаваныя мультымедыяпрэзентацыі, падзялілія звесткамі з гісторыі беларускай мовы і з гісторыі яе вывучэння, якія з’явіліся ў электронных мас-медыя ў апошнія часы. Студэнтка 5 курса Лёгенькая Кацярына распавядала калегам аб папаўненні аддзела старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэсупублікі Беларусь.
«Паэтамі нараджаюцца, аратарамі становяцца»
- Подробности
- Просмотров: 756
12 мая пад кіраўніцтвам Станкевіч А. А. прайшло чарговае пасяджэнне круглага стала, прысвечанага праблемам аратарскага майстэрства на тэму «Паэтамі нараджаюцца, аратарамі становяцца». У пасяджэнні ўдзельнічалі студэнты V курса, якія прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў і праблем фарміравання навыкаў аратарскага маўлення.
ЖИЗНЬ БЕЗ ТАБАКА
- Подробности
- Просмотров: 1228
Участие в университетской антитабачной акции «Жизнь без табака», приуроченная к Единому дню здоровья «Всемирный день некурения. Профилактика онкологических заболеваний».
Наши студенты и преподаватели активно участвуют в жизни университета. Не прошли мимо такой глобальной проблемы как курение.
«Яд, который не действует сразу, не становится менее опасным»- предупреждал когда-то немецкий мыслитель Лессинг. Курение - час за часом, день за днем, месяц за месяцем, год за годом постепенно разрушает здоровье беззаботных курильщиков.
Зло по имени "СПАЙС"
- Подробности
- Просмотров: 1078
Проведение круглого стола, просмотр и обсуждение видеороликов по теме «Зло по имени «СПАЙС» со студентами 1-3 курсов.
Такая проблема как СПАЙС, к сожалению, активно ворвалась в нашу жизнь. Уже ни для кого не секрет о вредоносности данной смеси и о тех непоправимых последствиях, которые приносит данный наркотик. Многие не считаю или просто не знают что СПАЙС - один из брендов синтетических курительных смесей, поставляемых в продажу в виде травы с нанесённым химическим веществом. Обладает психоактивным действием, аналогичным действию марихуаны.
Эту и многую другую информацию наши студенты получили от своих кураторов посредством просмотров видеороликов по данной теме, а также при дальнейшем её обсуждении.