Наведванне выстаўкі Кірыла Мікалаевіча Сідарава

Яркай падзеяй сакавіка для нашай групы было наведванне выстаўкі Кірыла Мікалаевіча Сідарава, маладога гомельскага мастака, выкладчыка ў каледжы народных промыслаў. На выставе былі прадстаўлены многія яго жывапісныя работы і фотакарткі, але для нас, як для філолагаў, найбольш цікавымі падаліся лінагравюры з серыі “Нячысцікі”, бо міфалогія ляжыць у аснове ўсіх нацыянальных культур, яна ўдзельнічае ў фарміраванні менталітэта народа, а таксама ляжыць у аснове многіх літаратурных твораў беларусаў.

Чытаеш “Шляхціца Завальня”, а ў галаве ўзнікаюць свае міфалагічныя вобразы. Русалка, ваўкалак, балотнік – здаецца, што менавіта такімі мы будзем іх уяўляць цяпер, а незвычайная тэхніка малявання толькі падбольшвае цікавасць да самаго мастака.

Сімвалам выставы былі гранаты, такія ж цэласныя, як творчасць аўтара, але складаюцца з зярнятак – яго работ.

Мы вельмі спадзяёмся, што гэта не апошняя выстава Кірыла Мікалаевіча і ён яшчэ не раз падзеліцца з намі сваім талентам.

 

Васіліна Глузд, гр. БФ-21

2011 Наведванне выстаўкі Кірыла Мікалаевіча Сідарава. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates