Падарожжа па Беларусі

17 верасня студэнты групы БФ-11 разам з Вергеенка Святланай Анатольеўнай і куратарам групы Панковай Наталляй Міхайлаўнай наведалі фотаэкспазіцыю Аліны Арловай «Падарожнічаем па Беларусі».

Нашай увазе быў прадстаўлены шырокі спектр фотаработ. На многіх з іх - пабудовы, якія захоўваюць шматвяковую гісторыю нашай краіны. Дзіўна, як тонка А.Арлова перадала ўсю атмасфернасць ужо, на жаль, старых будынкаў, архітэктура якіх і па сённяшні дзень выклікае захапленне. Гэтак жа не засталіся ў баку і фотакарткі з выявамі нашых родных мясцін. Гледзячы на іх, разумееш, чаму нашу краіну называюць «сінявокай».

 

Заварожваюць таксама ландшафты, прадстаўленыя фатографам. Колькі ўнікальнасці змяшчаецца ў гэтых, на першы погляд, звычайных лясах! Пасля прагляду такіх здымкаў прыходзіць усведамленне, што нам ёсць чым ганарыцца!

У заключэнне, хацелася б выказаць сваю ўдзячнасць Аліне Арловай за такое маляўнічае «вандраванне». А таксама вялікі дзякуй за прафесіяналізм і ўменне зацікавіць і нашаму экскурсаводу - Людміле Уладзіміраўне.

Любіце свой край і тое, чым займаецеся!

1













 

 

2














 

3

 

4

 

 

Студэнтка гр. БФ-11 Таргонская Ганна

2011 Падарожжа па Беларусі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates