Свет дзікай прыроды
Халодным кастрычніцкім днём (01.10.2018) група БФ-11 разам з выкладчыками кафедры беларускай мовы Вяргеенка Святланай Анатольеўнай і Панковай Наталляй Міхайлаўнай у чарговы раз наведалі выставачную залу нашага ўніверсітэта, дзе свае фотаназіранні прадставіў Ю.Бірукоў. Пад агульнай назвай “Мама Афрыка” былі змешчаны мноства фотаздымкаў, што раскрываюць разнастайнасць флоры і фаўны афрыканскага кантынента.
Фотаздымкі з першых хвілін зачароўваюць нязвыклым каларытам, дзіўным для звычайнага беларускага чалавека. Картачкі перадаюць усю глыбіню і цеплыню мясцовасці, што сагравае ў цяжкія працоўныя будні. Арыгінальнасць і спецыфічнасць жывёл уражвае. Атмасферу недасяжнасці гарачага матэрыка падкрэсліваюць маляўнічыя захады сонца.
Хацелась б выразіць удзячнасць і Людміле Уладзіміраўне за высокаарганізаваную і змястоўную падачу матэрыялу і за магчымасць бачыць незвычайнае ў звычайным.
P.S." Вандраваць неабходна тым, хто вучыцца"- Марк Твэн.
А. Таргонская, В. Дземідовіч,
студэнткі групы БФ-11