Дзень самакіравання

16 лістапада 2018 г. у межах Дня самакіравання, які прайшоў на біялагічным факультэце, нам, студэнтам-біёлагам, была прадстаўлена магчымасць паспрабаваць сябе ў розных ролях: ад выкладчыка да дэкана.

 

Выкладчыкам беларускай мовы ў нашай групе ЛХ-11 у гэты дзень “працаваў” Дзмітрый Валянцінавіч Кудрыцкі (дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, выкладчык к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай мовы С.А. Вяргеенка). Нам спадабалася весці актыўную працу з аднагрупнікамі. Канечне, успрымаць інфармацыю было не заўсёды лёгка, а таксама складана было сур’ёзна адносіцца да заняткаў. Але нам гэта ўдалося!!! Пара прайшла пазітыўна і плённа. У нас засталіся добрыя ўспаміны пасля Дня самакіравання! Хацелася б, каб падобная практыка была больш даступнай! Хацелася б сказаць вялікі дзякуй кіраўніцтву факультэта і выкладчыцкаму складу, а таксама нашым сябрам за падрыхтоўку да гэтага дня!

1

 

 

2

 

 

3

2011 Дзень самакіравання. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates