Размова да Дня роднай мовы

Сталі традыцыяй цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы да Дня роднай мовы, якія рыхтуюць і ладзяць выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Для захавання міра ў сучасным свеце надзвычай важна паважаць і шанаваць родную мову кожнага чалавека, а праз гэта – паважаць кожнага чалавека як асобу незалежна ад яго мовы, нацыянальнасці, веравызнання. Для таго, каб глыбей асэнсаваць гэтыя простыя і важныя ісціны 19 лютага 2019 г. студэнты-філолагі (група БФ-21) на чале з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. правялі гутарку, прысвечаную Дню роднай мовы “Якую мову вы лічыце роднай”.

 


Дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Дата прызначана ў памяць пра падзеі 21 лютага 1952 г. у Бангладэш, калі паліцэйскія жорстка падавілі дэманстрацыю студэнтаў у абарону роднай мовы бенгалі. Патрабаваннем студэнтаў было прызнанне гэтай мовы дзяржаўнай мовай краіны.

1

2011 Размова да Дня роднай мовы. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates