Конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі
16.05.2019 дацэнтам кафедры беларускай мовы арганізаваны і праведзены конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі сярод студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (к.1, аўд. 2-12). Студэнты вельмі творча падышлі да дадзенага мерапрыемства, падрыхтаваўшы цікавыя камп’ютарныя прэзентацыі і відэафільм. Прэзентацыі былі крэатыўнымі, займальнымі, і кожная нечым уразіла.
У сваіх выступленнях студэнты зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, многія з іх выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі будучую прафесію. Пазітыўныя эмоцыі і станоўчыя ўражанні перапаўнялі будучых настаўнікаў. Пераможцамі традыцыйна сталі студэнты групы ДУА “СШ № 22 г. Гомеля” (Каменюкова В.А., Кухарава Я.А., Мінава К.С., Стальмахова М.А.; кіраўнік - дацэнт Брадзіхіна А.В.) са сваёй прэзентацыяй і відэаролікам педпрактыкі, якая выдзелілася крэатыўнасцю, гумарам і займальным падборам выказванняў вучняў.