Дзень Перамогі
9 мая ў Гомелі адбыўся Парад пераможцаў з удзелам ветэранаў, кіраўніцтва вобласці і горада, спартсменаў, творчай моладзі. У святочнай дэманстрацыі прынялі ўдзел і выкладчыкі філалагічнага факультэта.
Шэсце завяршылася мітынгам і ўскладаннем кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў.