Ліст сабе сталаму
З супярэчлівымі пачуццямі падышлі студэнты 1 курса факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій да напісання “Ліста сабе сталаму”, прымеркаванаму Дню сталых людзей. Перабіраючы праз дзесяцігодзі свае “хованкі”, знойдуць яны гэтыя лісты і ўспомняць сваё далекае юнацтва…
* * *
Ну, прывітанне, стары “я”! Пішу табе з 2019 года, калі я яшчэ быў студэнтам першага курса ГДУ. Спадзяюся, што ў будучым жыцці ў цябе будзе вельмі шмат шчаслівых і прыгожых момантаў, якія ты будзеш успамінаць на старасці гадоў, седзячы ў крэсла-качалцы, папіваючы цёплы чаёк і гуляючы са сваімі ўнукамі. Нам сказалі напісаць гэты ліст для сябе ў старасці. Я думаю, што ьы не забыўся, як халоднай восенню, у сераду, ты сядзеў і, усміхаючыся, пісаў ліст самому сабе, марачы, што будзе адбывацца ў старасці. Думаю, у старасці ты таксама будзеш збірацца са сваімі сябрамі, з якімі ў маладосці ты праводзіў увесь свій вольны час. Будзеце сядзець на лавачках і абмяркоўваць цяперашнюю моладзь, прыгаворваючы, “што ў наш час было лепш!”
Мой ліст падыўшоў да канца. Я не ведаю, што табе можна параіць ці дадаць якое-небудзь пажаданне. Проста будзь сабой і дапамагай астатнім, калі яны маюць патрэбу ў табе. Я думаю, што з узростам ты многае ўсвядоміш і зразумееш. Стары “я”, думаю, дамогся ўсяго, што хацеў у маладосці. Так што, сядзі на пенсіі. Расці ўнукаў і атрымлівай асалоду ад спакойнага і мірнага жыцця са сваёй жоначкай.
Прывітанне тае, стары “я”. З 2019 года, другога кастрычніка.
Назар Аднавочка
* * *
Добрай раніцы, Аляксандра!
Ноччу зноў турбавалі кашмары?
Зноў павекі скавала стамлёнасць?
Не давалі заснуць твае мары?
Колькі год падаўжаюцца рыфмы
У тваіх няўрымслівых думках?
Хто ты? Фізік на новым “Рытме”
Ці паэт з вершамі ў сумках?
Філасоўствуеш гэтак жа гучна?
Зачыніла ад усіх сваё сэрца?
І табе па-ранейшаму зручна
Каля вогнішча суму грэцца?
Ці пабачыла вежы Прагі?
Ці змяняла ты свет сваім светам?
Можа, гэта не мае вагі –
Сустракаемся гэтым летам.
Як заўсёды, мы станем побач
І адна на адну паглянем;
Дасягнуўшы чагосьці разам,
Паглядзім яшчэ, кім мы станем.
Аляксандра Шкандратава