Час паэзіі чароўнай
Слова ў жыцці кожнага чалавека адыгрывае важную ролю. «Словам можна забіць і ажывіць, параніць і вылечыць, пасеяць сумненне і безнадзейнасць – і натхніць», – пісаў таленавіты педагог Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі. Асаблівае значэнне мае валоданне словам для прафесіі філолага, выкладчыка, для якіх яно з’яўляецца асноўным інструментам прафесійнай дзейнасці. Як слушна заўважыў Б. Сачанка, “у слове пластыка, у слове музыка, у слове фарбы, у слове тое, чаго нідзе і ні ў чым няма – сэнс, адухоўленасць, страснасць”.
Асаблівае значэнне мае валоданне родным словам, якое робіць чалавека нацыянальна свядомым, далучае яго да гісторыі, культуры і духоўнасці свайго народа.
17 снежня ў групе БФ-31 было праведзена выхаваўчае мераепрыемства «Час паэзіі чароўнай», на якім студэты натхнёна і прыгожа чыталі любімыя вершы беларускіх паэтаў.
А.А.Станкевіч