Люблю мой край...
У кожнага чалавека ёсць на зямлі самы дарагі куток – месца, дзе ён нарадзіўся, яго дом, сям’я. Слова Радзіма сугучнае з такімі назвамі, як род, родныя, родзічы, радзіцца. Цёплыя, ласкавыя словы. Радзіму часта называюць бацькаўшчынай, айчынай, таму што гэта зямля нашых бацькоў, якія далі нам жыццё.
Чалавека, на наш погляд, можна параўнаць з дрэвам: карані – гэта нашы продкі, наш падмурак, пачатак і аснова нашага жыцця, ствол – гэта мы самі, галінкі – нашы дзеці, унукі. Галінкі растуць, цягнуцца да сонца, і так адбываецца вечны, бесперапынны кругазварот жыцця – ад патомкаў да нашчадкаў. Пра радзіму, дом, сям’ю беларускімі паэтамі сказана шмат шчырых, узнёслых і ласкавых слоў, якія знаходзяць водгук у сэрцы кожнага чалавека.
24 снежня ў групе БФ-41 у 12.05 (аўд. 2-2) адбылося выхаваўчае мерапрыемства “Люблю мой край, старонку гэту…”, на якім студэнты чыталі лепшыя вершы вядомых беларускіх паэтаў, прысвечаныя тэме радзімы і роднага краю.
А.А.Станкевіч