Я слаўлю мамы светлае імя…

Мама... Матуля... Маці... Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова – МАМА! Слова, зразумелага, напэўна, на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная ласка, боль, любоў і надзея.

Свеціць, як сонца, ад самай калыскі

Вобраз любімы, родны і блізкі.

Маміна імя самае лепшае.

Мама! Матуля! чароўнае слова

Песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах!

14 кастрычніка з нагоды святкавання Дня маці са студэнтамі групы А-11 факультэта замежных моў было праведзена мерапрыемства, прысвечанае самаму роднаму чалавеку для кожнага з нас. Аб жанчыне-маці шмат сказана і напісана: ёй прысвячаюць свае творы пісьменнікі, узнёслымі словамі ўслаўляюць паэты, у яе гонар складаюць песні кампазітары. Аднак якія б словы ні гучалі ў яе адрас ад вядомых і знакамітых людзей, для кожнай маці самым жаданым і кранаючым сэрца становіцца прызнанне яе дзяцей. Таму ў гэты святочны дзень студэнты групы А-11 ад шчырага сэрца распавядалі пра сваіх матуль, чыталі ў іх гонар свае вершы і вершы вядомых беларускіх паэтаў. Цёплая атмасфера мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым, паколькі маці – самая дарагая раскоша ў свеце. Так будзем удзячны нашым матулям за ўсё!

                                                                               Н. Цімашэнка

 

2011 Я слаўлю мамы светлае імя…. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates