Жыццё пачынаецца з маці...
Ад самага свайго нараджэння, можа, яшчэ і раней, мы адчуваем цеплыню, ласку, сілу матуліных рук. Напярэдадні Дня маці, 12 кастрычніка 2022 г., у межах дысцыпліны "Сучасная беларуская мова" адбылося мерапрыемства, прысвечанае вядомаму святу. Студэнты факультэта замежных моў (групы А-14 і Н-15) пад кіраўніцтвам свайго выкладчыка Н.П.Цімашэнка на занятках па роднай мове стварылі святочны настрой і павіншавалі ў вершаванай форме ўсіх мам з надыходзячым святам. Крэатыўныя навучэнцы адзначаных груп зрабілі прыгожыя малюнкі да свята, а ў фінале мерапрыемства ў выкананні студэнтаў прагучалі цудоўныя песні, прысвечаныя мамам. Атмасфера мерапрыемства была напоўнена шчырасцю, цеплынёй і адпаведным настроем:
Сэрцу трэба мала,
Сэрцу толькі трэба:
Не хварэла б мама,
Не хмурэла б неба...
Проста і звычайна,
Сёння і заўсёды.
Вось такая тайна
Шчасця і лагоды...