Круглыя сталы як форма абмену думкамі, ведамі і меркаваннямі студэнтаў і выкладчыкаў

У выкладчыкаў кафедры беларускай мовы нашай вну стала добрай традыцыяй праводзіць круглыя сталы са студэнтамі філалагічнага факультэта, а таксама іншых факультэтаў універсітэта. Такі фармат сустрэчы дазваляе студэнтам і выкладчыкам не толькі абмеркаваць надзённыя пытанні і хвалюючыя праблемы, але і лепш зразумець адзін аднаго, вучыцца слухаць меркаванні іншых, удзельнічаць у дыскусіях і абмеркаваннях.

25 кастрычніка 2016 года адбыўся Круглы стол “Мова – люстэрка гісторыі”, у якім удзельнічалі студэнты 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” групы БФ-31. Студэнты абмяркоўвалі узаемадзеянне і ўзаемазалежнасць развіцця грамадства і мовы. Асобная ўвагу была ўдзеле ў дыскусіі ўплыву гістарычных падзей на змяненні лексічнага складу мовы. З цікавасцю філолагі успомнілі вядомыя і знакамітыя падзеі з гісторыі Беларусі, якія не толькі паўплывалі на ход жыцця краіны, аднак і ўнеслі карэктывы ў мову і маўленне беларусаў. Вядучай круглала стала выступіла выкладчык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт Хазанава К. Л.

28 кастрычніка 2016 года Круглы стол “Как образуются термины?” выкладчык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт Хазанава К. Л. ладзіла са студэнтамі 1 курса факультэта замежных моў спец. “Нямецкая мова” групы Н-15. Кацярына Львоўна папрасіла будучых выкладчыкаў нямецкай мовы ўспомніць вядомы ім тэрміны розных галін навукі і тэхнікі, а затым расказала аб паходжанні некаторых з прыведзеных студэнтамі моўных адзінак. У выніку круглага стала студэнты не толькі даведаліся паходжанне тэрмінаў і спосабы іх утварэння, але і навучыліся самастойна выяўляць мову-крыніцу сучаснай рускай і беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі.

Карыснымі падобныя фарматы з’яўляюцца і для замежных студэнтаў. Знаёмства з культурай, традыцыямі і звычаямі Беларусі дапамагае нашым гасцям хутчэй прывыкнуць да новых для сябе акаляючых абставін, што, у сваю чаргу, паспрыяе павышэнню якасці адукацыі.

11 лістапад 2016 года выкладчык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт Хазанава К. Л. правяла круглы стол з замежнымі студэнтамі 1 курса факультэта замежных моў спецыяльнасці “Англійская мова” (група А-17) на тэму “Что я знаю о Беларуси”.

22 лістапада 2016года выкладчык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт Хазанава К. Л. правяла круглы стол з замежнымі студэнтамі 1 курса факультэта замежных моў спец. “Англійская мова” (група А-17) на тэму “Традиционная кухня Беларуси”. 


Выхаваўчыя гутаркі 

Правядзенне пазнаваўчых і выхаваўчых гутарак са студэнтамі садзейнічае развіццю кругляду, фарміраванню ў палітычнай культуры, грамадзянска-патрыятычных і асобасна-прафесійных якасцей.

 

1 лістапада 2016 года выкладчык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт Хазанава К. Л. правяла гутарка са студэнтамі 2 курса ФФ спец. “Беларуская філалогія” групы БФ-21 на тэму “Восень у народным календары беларусаў”.

 

2011 Круглыя сталы як форма абмену думкамі, ведамі і меркаваннямі студэнтаў і выкладчыкаў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates