“Мова мая, я з табою ў жыцці шчасце маю…”
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта правяла акцыю “Мова мая, я з табою ў жыцці шчасце маю…”.
У межах акцыі студэнты філалагічнага факультэта ва ўсіх карпусах ГДУ імя Францыска Скарыны правялі флэшмоб “Гавары са мной па-беларуску”, які выклікаў цікавасць і задавальненне. У цёплай і добразычлівай атмасферы студэнты задавалі ўсім сустрэчным пытанні: Ці ведаеце вы, які сёдня дзень? Якую мову вы лічыце роднай? Прапаноўвалі перакласці словы з рускай мовы на беларускую і раздавалі памятныя карткі.
Нежность – Пяшчота
Любоў – Каханне
Мечтатель – Летуценнік