“Ідылія” на філалагічным факультэце
У межах вывучэння курса “Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ ст.” (выкладчык Брадзіхіна А. В.) студэнты групы БФ-21 падрыхтавалі інсцэніроўку па матывах п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча “Ідылія”. У якасці рэжысёра і дэкаратара паспрабавала свае сілы Язерская Марыя. Пастаноўка, якая адбылася 14.11.18, атрымалася вясёлай і яркай, што адзначылі і запрошаныя ў якасці гледачоў госці - туркменскія студэнты, магістранты і выкладчыкі факультэта.