Да 100-годдзя першага выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”
06.03.2019 дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Т.А. разам з групай БФ-21 правяла мерапрыемтсва, прысвечанае 100-годдзю першага выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
У межак курса “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стст.” студэнтам была прачытана лекцыя аб задуме, гісторыі напісання паэмы “Сымон-музыка”, трох рэдакцыях твора, адрозненнях першай і трэццяй рэдакцый паэмы, а таксама лёсе яе другой рэдакцыі. Аўдыторыі былі прэзентаваны ўрыўкі са спектакля “Сымон-музыка”.