У межах Тыдня Маці
У межах Тыдня Маці 11.10.2019 (к.1, аўд 2-1) студэнты 1 курса філалагічнага факультэта (гр. БФ-11) чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў (Н.Гілевіча, П.Броўкі, Ю.Цвіркі, А.Салаўя, В.Вярбы. А.Лянок і інш.) і свае ўласныя, прысвечаныя маці. Цікавым было выкананне вершаў. Прыемна вітаць першыя вершаваныя спробы студэнтаў-першакурснікаў Уніятавай Кацярыны, Кабурнеевай Юлі і Сляпоўскай Дзіяны!
Маці
Калыхнецца ліст апалы
Упадзе на дол зямны.
Ты глядзі, ляціць ужо ў небе
Клін сумлівы, журавы
І ўпотай, і неспадзявана
Кінеш вокам сумным на мяне
І табе я вельмі ўдзячна, мама
Блаславі на век ты валасы мае.
Прамень святла, струмень жывой вады.
Ты для мяне як скарб адвечны.
Колас жыта, сонейка ў акне.
Агеньчык у сэрцы найвялікшым.
Ты не сумуй, матуля, мне не трэба,
Каб слёзачкі ліліся па тваёй шчацэ.
Дачка ўжо дарослая, ты ведай,
Любоў мая заўсёды побач, ля цябе.
Кацярына Уніятава
Бацькам
Аднойчы стану я дарослай,
Маленства знікне, быццам дым,
Прыйду аднойчы толькі госцем.
Чаканым госцем, дарагім…
Вы скажаце, што так чакалі
Як ля прычала караблі,
“Што вернешся дадому, зналі,
Куды б дарогі ні вялі”.
Калі асобай буду важнай,
Я нам куплю вялізны дом
З прыгожым, радасным пейзажам
І яркім сонцам за акном!
Яно свяціць таксама будзе,
Як вы мне свеціце ў жыцці,
Найдаражэйшыя мне людзі,
Мне з вамі шлях лягчэй прайсці.
Мы будзем разам, як хацелі,
Я раскажу пра ўсё – пра ўсё:
І пра халодныя завеі,
І пра кашмары даўніх дзён.
Я раскажу пра ўсе сакрэты,
Пра ўсе прызнанні і лісты,
Што прамінулі, быццам лета,
Расталі, нібы снег пусты.
Калі званочак нечакана
І ў трубцы матчын голас зноў:
“Што будзеш есці? Як звычайна?”
Не трэба больш ніякіх слоў.
Я вас люблю, і ўсёй душою
Павінны ведаць вы пра тое,
Што, калі разам вы са мною,
Мне ўсе на свеце хоць бы што!
Дзіяна Сляпоўская
Самай Роднай
Матуля мілая мая,
Усюды, дзе б я ні была,
Я адчуваю, ты са мной,
І я сумую за табой.
Ты самы родны чалавек,
Бязмежная твая любоў.
Няма радней цябе на век,
Кажу, казала, зноў і зноў.
І колькі лёсам дана мне.
Пражыць гадоў і бачыць свет,
Жадаю толькі ад цябе
Я чуць падтрымку і савет.
Хай бог здароўя шмат дае
Табе, матуля, назаўжды.
Дзе б нібылі мае шляхі
Са мной заўсёды толькі ты.
Юлія Кабурнеева