ЭКСКУРСІЯ Ў ЛІТАРАТУРНЫМ МУЗЕІ “АLMA MATER”
13 лютага прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава пазнаёміла ўдзельнікаў Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з экспазіцыяй літаратурнага музея “Аlma mater”. У музеі прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя выпускнікам ГДУ, якія праявілі сябе ў мастацкай творчасці, у журналістыцы. Музей складаецца з некалькіх экспазіцый: “Універсітэт літаратурны”, “Універсітэт песенны”. Асобная экспазіцыя музея распавядае пра журналістаў, што атрымалі дыплом у сценах нашай Alma mater. Школьнікі з цікавасцю паслухалі выступленне лектара.


КРУГЛЫ СТОЛ, ПРЫСВЕЧАНЫ 105-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ НАРОДНАГА ПІСЬМЕННІКА ІВАНА МЕЛЕЖА
9 лютага ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны выкладчыкамі філалагічнага факультэта сумесна з Цвярскім дзяржаўным універсітэтам (Расія) быў арганізаваны Круглы стол, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. Пры Цвярскім універсітэце дзейнічае Цэнтр па вывучэнні беларускай культуры. Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта выступілі з ініцыятывай па правядзенні сумеснага з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам мерапрыемства з гэтай нагоды. Жыццёвы і творчы шлях І. Мележа непарыўна звязаны з Гомельшчынай, дзе ён нарадзіўся, дзе адбылося яго сталенне. На гомельскім Палессі адбываецца дзеянне галоўнага твора пісьменніка – трылогіі “Палеская хроніка”.
З уступным словам да прысутных звярнуліся прадстаўнікі Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны ў асобе дэкана філалагічнага факультэта Алены Мікалаеўны Палуян. Прафесар кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук Анжэла Мікалаеўна Мельнікава прачытала лекцыю пра жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа. Лекцыя выклікала значную зацікаўленасць у расійскіх слухачоў, пра што засведчылі шматлікія пытанні з іх боку. Выкладчыкі абодвух універсітэтаў дамовіліся працягваць супрацоўніцтва.





Профориентация среди учащихся областного лицея
6 февраля на базе Института Конфуция прошла профориентационная встреча учащихся 11 класса из Гомельского областного лицея с преподавателями из Института Конфуция, преподавателями и студентами филологического факультета.
Старший преподаватель кафедры русского, общего и славянского языкознания Аксёнчикова-Бирюкова Ангелина Александровна рассказала будущим абитуриентам о специальностях на филфаке, возможностях, которые открываются при изучении китайского языка.
Студентки первого курса Новак Полина и Позднякова Мария (группа РИ-11) познакомили ребят с загадками китайской иероглифики и культурным значением традиционных китайских палочек.
Встреча с выпускниками Гомельского областного лицея вышла яркая и насыщенная. Ждём увидеть ребят среди студентов филологического факультета и слушателей Института Конфуция.







НАПІСАНАЕ – ЗАСТАЕЦЦА
Падчас зімовай сесіі прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава пазнаёміла студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” завочнай формы навучання з экспазіцыяй літаратурнага музея “Аlma mater”.
Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі матэрыялы, прысвечаныя выпускнікам 1940-х гадоў. Тады ў педагагічным інстуце імя В. Чкалава вучыліся Леанід Гаўрылаў, Мікола Сурначоў, Кастусь Кірэенка, Паўлюк Прануза, Міхась Даніленка, якія атрымалі дыпломы ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.
З вялікай цікаўнасцю студэнты знаёміліся з асабістым архівам паэта Паўлюка Пранузы, якія музею перадала сям’я пісьменніка. Гэта рукапісы, фотаздымкі, кнігі, газеты ваенных гадоў, дзе надрукаваны вершы і артыкулы П. Пранузы. Паўлюк Пранізу прайшоў вайну, распісаўся на Рэйхстагу, а пасля працаваў настаўнікам, журналістам. Літаратурны музей Гомельскага ўніверсітэта “Аlma mater” спрыяе захаванню атмасферы творчасці і натхнення, выхаванню ў студэнтаў павагі да папярэднікаў, гонару за сваю навучальную ўстанову.




XXХIІ Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў: вынікі
Падведзены папярэднія вынікі XXХІІ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
У накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка"
1 катэгорыю атрымала работа
«Рефлексы праславянского корня *čit- в русском языке», аўтар Марозава Аксана Яўгеньеўна, выпускніца магістратуры 2025 г.
Навуковы кіраўнік Халяўка Алена Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства
2 катэгорыю атрымала работа
«Песенная поэзия группы «Король и Шут» как культурный феномен», аўтар Астапенка Варвара Віктораўна, выпускніца 2025 г.
Навуковы кіраўнік Грачанікава Яўгенія Леанідаўна, старшы выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры.
3 катэгорыю атрымала работа
«Антитеза живое – мёртвое как принцип организации художественного мира А. Платонова “Котлован”», аўтар Мальчыкава Таццяна Аляксандраўна, студэнтка 3 курса.
Навуковы кіраўнік Грачанікава Яўгенія Леанідаўна, старшы выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры.
У накірунку "Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Воінскае навучанне і выхаванне"
3 катэгорыю атрымала работа
"Выкарыстанне метаду нагляднасці і прыёмаў яго рэалізацыі на ўроках беларускай і англійскай моў", аўтар Сцепчанка Віялета Аляксандраўна, магістрантка 2025 г.
Навуковы кіраўнік Шведава Зоя Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы
Віншуем!
Еще статьи...
- «Перспектывы класічнай літаратуры ў эпоху глабалізацыі»: 105-годдзе з дня нараджэння Шамякіна
- ЭКСКУРСИОННЫЙ ТУР «Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ» – ЗНАКОМСТВО ИНОСТРАННЫХ СТУДЕНТОВ С БЕЛОРУССКОЙ ИСТОРИЕЙ И КУЛЬТУРОЙ
- Выпуск ко дню студента
- Встреча председателя облисполкома Иван Ивановича Крупко с молодыми учеными Гомельщины









