Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў"

 

 

СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»

(к. 1, аўд. 2-21) 

установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт 

імя Францыска Скарыны»

Філалагічны факультэт 

                                                                                                                                                        

Дата стварэння: 15.09.2014,

положение 10.10.2023 № п.-61/10.31.

 

 

Кіраўнік СНДЛ:

Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна

Пасада, званне кіраўніка СНДЛ:

прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар

Кафедра

беларускай мовы

Кантакты:

тел.: 8-(0232)-51-21-46

E-mail:

astankevich*gsu.by

 

Мэта СНДЛ:

прыцягненне студэнцкай моладзі да актыўнага ўдзелу ў навукова-даследчай, творчай рабоце, што спрыяе паляпшэнню якасці прафесійнай падрыхтоўкі, павышэнню ўзроўню культуры вуснага і пісьмовага маўлення студэнтаў.

Задачы СНДЛ: 

  1. Павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках СМК, удасканаленне арганізацыйнай работы СНДЛ. Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.
  2. Арганізацыя выкарыстання атрыманых вынікаў творчай дзейнасці студэнтаў у вучэбным працэсе і ў вытворчасці.
  3. Кансультаванне студэнтаў па пытаннях выкарыстання наглядных дапаможнікаў, камп’ютарнай тэхнікі і сучасных камп’ютарных тэхналогій, дапамога ў арганізацыі самастойнай работы.
  4. Вывучэнне ўсебаковага ўзаемадзеяння адзінак мовы з духоўнай культурай.
  5. Павышэнне ўзроўню арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці студэнтаў.
  6. Вывучэнне і павышэнне ўзроўню культуры вуснага маўлення студэнцкай моладзі.
  7. Збор, сістэматызацыя і вывучэнне фактычнага матэрыялу, які адлюстроўвае матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў у гаворках Гомельшчыны і ў беларускай літаратурнай мове.
  8. Моўны аналіз народнагаспадарчай лексікі Гомельшчыны.
  9. Лінгвістычны аналіз каляндарна-абрадавай лексікі ў гаворках Гомельшчыны
  10. Аналіз сямейна-абрадавай лексікі Гомельшчыны.
  11. Складанне картатэкі лексікі матэрыяльнай і духоўнай культуры Гомельшчыны.
  12. Падрыхтоўка матэрыялаў “Слоўніка абрадавай лексікі Гомельшчыны”.
  13. Удзел у мерапрыемствах па прагандзе дасягненняў СНДЛ, падрыхтоўка лепшых закончаных работ для ўдзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх, універсітэцкіх канферэнцыях, смотрах, конкурсах, выставах.
  14. Арганізацыя правядзення навукова-метадычных студэнцкіх семінараў для атрымання навыкаў прафесійных зносін, абмену навуковай інфармацыяй, выпрацоўкі педагагічных і прафесійных якасцей стуэнтаў-філолагаў.
  15. Метадычная дапамога студэнтам у самастойнай рабоце пры падрыхтоўцы да практычных заняткаў, напісанні рэфератаў і дакладаў, у выкарыстанні вучэбнай літаратуры, наглядных дапаможнікаў, перыядычных выданняў

Состав СНИЛ при кафедре белорусского языка “Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў” в 2026 г.

 

  1. Бойко Р.А.   гр. БИА-41
  2. Бусева К.В.
  3. Дедкова А.С.
  4. Деща В.А.
  5. Жуковская В.В.
  6. Здор Е.Г.
  7. Козляковский А.А.
  8. Макеенко А.Е.
  9. Нестеренко Д.А.
  10.  Орёл Е.О.
  11.  Ревяко А.И.
  12.  Хайкова А.Р.

Лексіка матэрыяльнай і духоўнай

культуры беларусаў

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (СНДЛ) “Лексіка матэрыяльнай і  духоўнай культуры беларусаў” структурнае падраздзяленне філалагічнага факультэта  ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” пры кафедры беларускай мовы.

Лабараторыя мае на мэце прыцягненне студэнцкай моладзі да актыўнага ўдзелу ў навукова-даследчай, творчай рабоце, што спрыяе паляпшэнню якасці прафесійнай падрыхтоўкі, павышэнню ўзроўню культуры вуснага і пісьмовага маўлення студэнтаў.

Навукова-метадычная і навукова-даследчая работа студэнтаў СНДЛ здзяйcняецца ў межах навукова-даследчай работы студэнтаў філалагічнага факультэта. Пасяджэнні СНДЛ “Лексіка матэрыяльнай і  духоўнай культуры беларусаў” сталі рэгулярнымі навуковымі сустрэчамі студэнтаў, падчас якіх адбываецца абмеркаванне вынікаў уласных студэнцкіх даследаванняў.

Студэнты, якія прымаюць актыўны ўдзел у СНДЛ і праяўляюць схільнасць да навуковай работы, а таксама маюць добрыя паказчыкі ў вучобе, могуць быць рэкамендаваныя да паступлення ў магістратуру, а потым – у аспірантуру.

 Удзельнікі навуковай суполкі “Лексіка матэрыяльнай і  духоўнай культуры беларусаў” як вынік праведзеных імі даследаванняў рыхтуюць навуковыя даклады, рэфераты і артыкулы. Многія з даследаванняў затым прапануюцца да выступленняў на навуковых канферэнцыях і конкурсах студэнцкіх работ, а таксама рэкамендуюцца да друку.

Акрамя таго, вынікі даследаванняў студэнтаў-удзельнікаў СНДЛ выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі курсавых і дыпломных работ, магістарскіх дысертацый.

 

Мэты і задачы СНДЛ

 

Тэматыка работы СНДЛ

 

Вынікі работы СНДЛ

 

Навiны СНДЛ

 


ЭКСПЕДЫЦЫІ

 

 

2011 Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates