Навіны СНДЛ
20 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне секцыі "Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”, “Педагогіка” LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Кіраўнікамі секцыі выступілі доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынская і кандыдат філалагічных навук дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы З.У. Шведава.
Сакратар секцыі – Луцковіч М.В., студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта.
Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.
Падведзены папярэднія вынікі ХХІХ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
1 катэгорыю атрымалі работы:
Напрэенка Вікторыі Віктараўны
"Фразеалагізмы з кампанентам вочы ў мове Я.Купалы: семантычны і граматычны аспекты"
(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай мовы Шведава Зоя Уладзіміраўна);
Шчарбатай Ангеліны Андрэеўны
"Дзеяслоўныя фразеалагізмы беларускай мовы: структура, семантыка, культура"
(навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар прафесар кафедры беларускай мовы Ляшчынская Вольга Аляксееўна)
У 2022 годзе XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы.
На першым этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаны камісіяй ГДУ імя Ф.Скарыны.
Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаны пераможцы першага этапа конкурсу. Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года конкурсу былі рэкамендаваны 6 работ, 2 з якіх падрыхтаваныя ўдзельнкімі СНДЛ:
Напрэенка Вікторыя Віктараўна, выпускнік 2022 г. Работа “Фразеалагізмы з кампанентам вочы ў мове Я. Купалы: семантычны і граматычны аспекты”. Навуковы кіраўнік Шведава Зоя Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы, дацэнт.
Шчарбатая Ангеліна Андрэеўна, магістрант. Работа “Дзеяслоўныя фразеалагізмы беларускай мовы: структура, семантыка, культура”. Навуковы кіраўнік Ляшчынская Вольга Аляксееўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы, прафесар.
Работы-пераможцы першага этапа конкурсу Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года адпавядаюць усім патрабаванням, у іх адлюстраваны актуальныя тэмы, у кожнай з работ прадстаўлена канцэптуальнае асэнсаванне праблемы; выпускнікі па абраных тэмах маюць публікацыі.
Усе работы будуць годна прадстаўляць філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года ў секцыі "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".
У маі 2022 года ўдзельнікі студэнцкай лабараторыі прынялі ўдзел у XV Міжнароднай навуковай кканферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных "Беларусь у сучасным свеце".
СНІЛ прыняла актыўны ўдзел у студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
21 красавіка 2022 года на філалагічным факультэце адбылася студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная актуальным пытанням мовазнаўства. У ёй прынялі актыўны ўдзел студэнты 3 і 4 курсаў Лаўрыновіч Анастасія, Шчарбатая Ангеліна, Афанасенка Каця, Саўкова Марыя, Дзядкова Алеся, Уніятава Каця і іншыя, якія выступілі з дакладамі, прысвечанымі пытанням фразеалогіі, лексікалогіі і стылістыкі . Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.
22 лютага 2022 г. у аўдыторыі 2-27 са студэнтамі гр. БФ-31 праведзена культурна-выхаваўчае мерапрыемства “Прачытваць змест фразеалагізмаў – пазнаваць культуру свайго народа”, арганізаванае навуковым кіраўніком СНДЛ «Мова і культура беларусаў» прафесарам кафедры беларускай мовы В. А. Ляшчынскай. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу студэнтаў да фразеалагічных адзінак беларускай мовы, якія выступаюць аднымі з самых культураносных, паколькі яны адлюстроўваюць, захоўваюць і перадаюць ад пакалення да пакалення выпрацаваныя правілы, нормы паводзін, вызначаныя каштоўнасныя арыенціры культуры беларусаў як адметнага ад іншых народаў.
Студэнты актыўна прынялі ўдзел у конкурсе па вызначэнні не толькі семантыкі, часцінамоўнай прыналежнасці прапанаваных, як правіла, уласнабеларускіх фразеалагізмаў тыпу збор-дружына, ні два ні паўтара, людзьмі звацца, вароты пірагамі падпёрты, адбываць шарварку, як на Дзяды і многія іншыя, але і па “прачытванні” іх культурнага фону, той культурнай інфармацыі, што ляжыць у аснове іх узнікнення, адабраных кампанентаў-сімвалаў, створаных вобразаў, месца і ролі іх выкарыстання.
13-14 мая 2021 года студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Дрывайла А.У., Таргонская Г.У. і студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Нямецкая мова” Мігун Л.А. прынялі ўдзел у XIV Міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных «БЕЛАРУСЬ В СОВРЕМЕННОМ МИРЕ», якая праходзіла ва УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.В. Сухога” (г.Гомель).
Нашы студэнты прынялі ўдзел у рабоце секцыі “Славянскія мовы і культура ў прасторы і часе”, дзе выступілі з дакладамі:
“Фразеалагізмы з архаічнымі дзеяслоўнымі формамі” (Дрывайла А.У., навук. кіраўнік дац. Шведава З.У.);
“Станаўленне нормаў беларускай літаратурнай мовы ў творах М. Багдановіча” (Таргонская Г.У., навук. кіраўнік дац. Шведава З.У.);
“Фразеологизмы-репрезентанты эмоции удивления в белорусском, русском и немецком языках” (Мігун Л.У., навук. кір. праф. Ляшчынская В.А.).
Маладым вучоным былі выдадзены сертыфікаты.
З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.
Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта (група БФ-31) ГДУ імя Ф. Скарыны і ўдзельніца студэнцкай лабараторыі Ангеліна Шчарбатая стала пераможцам у накірунку Мовазнаўства.
Навуковая работа Ангеліны "ДЗЕЯСЛОЎНЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца.
Навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская.
Жадаем Ангеліне поспехаў і новых навуковых дасягненняў!
На працягу красавіка і мая ў нашай вну праходзіла L навуковая студэнцкая канферэнцыя "Дні студэнцкай навукі". 13-14 мая адбыліся выніковыя пасяджэнні агульнаўніверсітэцкай канферэнцыі. Філалагічны факультэт на выніковай універсітэцкай канферэнцыі прадстаўляла студэнтка 3 курса (група БФ-31), удзельніца СНДЛ Шчарбатая Ангеліна з дакладам “Актыўнасць дзеяслова ў фразеаўтварэнні” (навуковы кіраўнік - Ляшчынская Вольга Аляксееўна, д.ф.н. прафесар, правесар кафедры белорусской мовы), які быў прызнаны лепшым студэнцкім дакладам на факультэцкай каферэнцыі.
23.04.2021 студэнты 3 і 4 курсаў — удзельнікі СНДЛ «Мова і культура беларусаў» — выступілі з дакладамі на студэнцкай навуковай канферэнцыі. Тэзісы дакладаў Напрэенка В. і Андрушчанка Г. будуць надрукаваны ў зборніку тэзісаў «Дні студэнцкай навукі 2021».
Публікацыі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў
Артыкулы ў рэцэнзаваных зборніках і часопісах:
1. Дробатаў В. А. Адзін з моўных сродкаў характарыстыкі чалавека ў творах Якуба Коласа. Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 144-150. (Навук. кір. – дац. Шведава З.У.).
2. Філіпава С. В. Фразеалагізмы рамана І. Шамякіна «Снежныя зімы» ў перакладзе на рускую мову. Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 215-224. (Навук. кір. – праф. В.А. Ляшчынская).
3. Андрэйкавец А. М. Месца і роля лічэбнікаў у фразеалогіі беларускай мовы. Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 88-92. (Навук. кір. – праф. В.А. Ляшчынская).
4. Чэкан А. А. Лінгвакультуралагічны каментарый фразеалагізмаў касмічнага кода культуры беларусаў. Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 162-166. (Навук. кір. – праф. В.А. Ляшчынская).
5. Чэкан А. А. Лінгвакультуралагічны каментарый фразеалагізмаў касмічнага кода культуры беларусаў. Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 162-166. (Навук. кір. – праф. В.А. Ляшчынская).
6. Шчарбатая А. А. Фразеалагізмы ў творчасці А. Дударава – сродак выражэння гісторыі і культуры беларусаў. Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 170-173. (Навук. кір. – праф. В.А. Ляшчынская).
7. Дробатаў В.А. Компаративные фразеологизмы как национально маркированные единицы языка // Українські студії в європейському контексті. Випуск 1: зб. наук. пр. / за ред. Т.М. Шарової. – Мелітополь: ФО-П Однорог Т.В., 2020. – 316 с. – С. 263 – 267. (Навук. кір. – дац. З.У. Шведава)
8. Матвеева М.С. Сферы-источники и значение прецедентных имен в англоязычных печатных СМИ // Гуманитарные научные исследования. 2020. № 3 [Электронный ресурс]. URL: http://human.snauka.ru/2020/03/26484 (дата обращения: 30.03.2020). (Навук. кір. – праф. В.А. Ляшчынская).
9. Матвеева М.С. Прецедентные антропонимы в англоязычных и белорусскоязычных СМИ // «Традиции и инновации в массовой коммуникации»: сборник научных трудов. – Краснодар, 2020. – С. 34-38. (Навук. кір. – праф. В.А. Ляшчынская).
10. Матвеева М.С. Понятие прецедентности в современной лингвистике / М. С. Матвеева // «Актуальные проблемы романо-германской филологии и методики преподавания иностранных языков»: сборник материалов Международной научной конференции, 23 октября 2020 года, г. Гомель. – Гомель, 2020 – С. 181-184. (Навук. кір. – праф. В.А. Ляшчынская).
Тэзісы і матэрыялы студэнцкіх канферэнцый
1. Андрэйкавец А.А. Сімволіка і культурная інфармацыя беларускіх фразеалагізмаў з кампанентам дзесяць, дзясяты. Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 30. (Навук. кір. – праф. В.А. Ляшчынская).
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны традыцыйна вясной адбываецца студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”
З 09.04.20 по 30.04.20 праводзіцца ХLIX студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”.
У гэтым годзе пасяджэнні адбываюцца ў дыстанцыйным рэжыме.
Кафедра беларускай мовы і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя арганізавалі пасяджэнне секцыі канферэнцыі "Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” . Усе ўдзельнікі навуковага пасяджэння прымаюць актыўны ўдзел у СНДЛ і на канферэнцыі паказалі ў дакладах вынікі сваіх навуковых даследаванняў. Студэнты захоплена распавядалі пра ўласныя назіранні над фразеалагічным і парэмійным матэрыялам.
Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да друку.
5 сакавіка 2020 года на чарговым пасяджэнні СНДЛ адбылося абмеркаванне новага выучэбнага дапаможніка д.ф.н. праф. В.А.Ляшчынскай “Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультуралагічным асвятленні” са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.
У вучэбным дапаможніку асвятляюцца важнейшыя тэарэтычныя пытанні лінгвакультуралагічнага падыходу ў даследаванні мовы ўвогуле і фразеалагічных адзінак, ці ідыёмаў, беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы ў прыватнасці. Праводзіцца аналіз ідыёмаў з пэўнымі кампанентамі, што суадносяцца з рознымі кодамі культуры беларусаў, у выніку чаго на аснове вобразаў, унутранай формы, адбору кампанентаў пры ўтварэнні выяўляецца фон «акультуранага» ўсведамлення свету чалавекам, выясняецца матываванасць культурна значных сэнсаў у семантыцы фразеалагізмаў і тая роля, якую яны здольны выконваць як знакі «мовы» культуры – выступаць эталонамі, стэрэатыпамі і сімваламі. Устанаўліваецца, што фрагменты фразеалагічнай карціны свету беларусаў адлюстроўваюць і рэпрэзентуюць практычны і духоўны светапогляд носьбітаў мовы праз абраныя паняцці як складаныя ментальныя ўтварэнні, якія вызначаюцца паняційным, вобразным, фактуальным і каштоўнасным зместам.
24 кастрычніка 2019 года група студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, удзельнікаў СНДЛ, брала ўдзел у рабоце Міжнароданага навуковага форуму «Идиолект русской языковой личности как отражение лингвлкультурной ситуации в славянском пограничье», які раходзіў у г. Навазыбкаве (Расія) на базе філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Р. Пятроўскага. Студэнты Андрэйкавец Ангеліна (гр. БФ-41), Чэкан Анастасія (гр. БФ-41) і Шчарбатая Ангеліна (гр. БФ-21) пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай падрыхтавалі навуковыя работы і выступілі на секцыі «Фразеологизмы в языковой картине мира восточных славян» з дакладамі:
“Культурная інфармацыя і сімволіка беларускіх фразеалагізмаў з кампанентам чатыры” (Андрэйкавец Ангеліна Мікалаеўна);
“Фразеалагізмы з кампанентам-найменнем нябесных свяціл у беларускай фразеалогіі” (Чэкан Анастасія Аляксандраўна);
“Фразеалагізмы з кампанентам дзеясловам гуляць: структура, семантыка, сімволіка” (Шчарбатая Ангеліна Андрэеўна).
Маладым вучоным былі выдадзены сертыфікаты.
20 верасня 2019 г. адбылося пасяджэнне СНДЛ «Мова і культура беларусаў» (к. 1, аўд. 2-25) на тэму «Крыніцы паходжання беларускіх фразеалагізмаў». У пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты групы БФ-31 Арэшка Юлія, Караткевіч Вікторыя, Пархоменка Яўгеній, Прахарэнка Руслан, Язерская Марыя, якім загадзя прапанавалася заданне выпісаць са «Слоўніка фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава і праалізаваць фразеалагізмы, якія паходзяць з твораў мастацкай літаратуры. Атрымалася цікавая і карысная праца, якая папоўніла слоўнікавы запас студэнтаў.
Вынікі:
Пераасэнсаванне выразаў з твораў мастацкай літаратуры, напрыклад: як дзядзька ў Вільні – ‘збянтэжана, непрывычна, ніякавата (адчуваць сябе, паводзіць сябе і пад.)’ – паэма «Новая зямля» Я. Коласа, раздзел «Дзядзька ў Вільні»;
людзьмі звацца – ‘быць свабоднымі, шчаслівымі, займаць у жыцці належнае чалавеку месца’ – верш «А хто там ідзе?» Я. Купалы: А чаго ж, чаго захацелася ім, / Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? / – Людзьмі звацца;
плячысты на жывот – ‘прагны да яды, пражэрлівы, любіць многа есці’ і ‘таўстапузы’ – верш «Фрыцавы 75 трафеі» К. Крапівы: Сала, масла, цукар, мёд гітлераўца вабяць: фрыц плячысты на жывот і мастак паграбіць;
свінтус грандыёзус – ‘ганебны, няўдзячны чалавек, нахабнік’ – выраз з камедыі «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы;
сіняя птушка – ‘сімвал шчасця; тое, што ўвасабляе для каго-небудзь найвышэйшае шчасце’ – назва п’есы бельгійскага паэта і драматурга М. Матэрлінка;
ківаць на Пятра – ‘звальваць віну на іншых’, крыніца якой – мараль байкі «Люстэрка і малпа» І. А. Крылова, дзе ў перакладзе М. Клімковіча на беларускую мову чытаем: Што Клімыч рукі грэць умее, – людзі знаюць; / Пра хабар Клімычу чытаюць / А ён украдкаю ківае на Пятра, і інш.
Напрыканцы 2010-2019 вучэбнага года ўдзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі падводзілі вынікі навуковай дзейнасці. Вынікі даследаванняў маладых навукоўцаў былі змешчаны ў падрыхтаваных да друку тэзісах і артыкулах, уключаных у зборнікі студэнцкіх навуковых работ "Дні студэнцкай навукі", "Творчасць маладых", "Актуальныя праблемы філалогіі".
16 - 17 мая 2019 года студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Дробатаў В.А. і Чэкан А.А. прынялі ўдзел у XII Міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных «БЕЛАРУСЬ В СОВРЕМЕННОМ МИРЕ», якая праходзіла ва УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.В. Сухога” (г. Гомель).
Нашы студэнты прынялі ўдзел у рабоце секцыі “Славянскія мовы і культура ў прасторы і часе”, дзе выступілі з дакладамі:
“Лексіка-тэматычная класіфікацыя кампаратыўных фразеалагізмаў мовы твораў Якуба Коласа” (Дробатаў А.А., навук. кіраўнік дац. Шведава З.У.);
“Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем нябесных свяціл” (Чэкан А.А., навук. кіраўнік дац. Шведава З.У.).
Маладым вучоным былі выдадзены сертыфікаты.
Студэнцкая навуковая канферэнцыя на філалагічным факультэце працягваецца. 18.04.2019 адбылося пасяджэнне секцыі № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай і к.ф.н. дац. З.У. Шведавай.
З дакладамі выступілі студэнты 1, 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філологія»: Андрэйкавец А.М., Чэкан А.А., Дробатаў В.А., Дарашэвіч Э.С., Шчарбатая А., Крукоўская К.А., Гаўрыкава Д.В., Бондарава Я.В., Гаўрылькова Т.У., Бірыла М.А., Тачылкіна М.П.
Па выніках канферэнцыі вырашана лічыць работу секцыі здавальняючай; лепшымі вызначыць даклады студэнтаў Дарашэвіч Э.С. (1 курс), Бірыла М.А. (4 курс), Чэкан А.А. (3 курс); тэзісы дакладаў Дарашэвіч Э.С., Бірыла М.А., Чэкан А.А. рэкамендаваць да друку ў зборніку тэзісаў “Дни студенческой науки”.
22.03.2019 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага факультэта адбылася V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”, у якой прыняў удзел студэнт 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (гр. БФ-11) Дарашэвіч Эдуард. Малады навукоўца выступіў на секцыі “Пытанні сучаснай лексікалогіі і фразеалогіі. Моўная карціна свету” з дакладам “Сімволіка асобных літар у беларускай фразеалогіі”, падрыхтаваным пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай.