Конкурс чытальнікаў

19 лістапада на філалагічным факультэце (спец."Беларуская філалогія") адбыўся конкурс чытальнікаў, прысвечаны 71-ай гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Подробнее: Конкурс чытальнікаў

Педагагічная практыка

 

 

         24 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў  5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі, на якой прысутнічалі студэнты 4 курса. Словы віншавання выказала намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян.

Практыка праходзіла ў васьмі школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на клас, шкадавалі, што практыка доўжыцца толькі адну чвэрць. У ходзе практыкі амаль усе студэнты  ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік З.У. Шведава падвяла вынікі практыкі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважаюць адзнакі ў 10 і 9 балаў. Па выніках практыкі быў аб’яўлены конкурс на лепшую прэзентацыю, якую, на жаль, не ўсе групы падрыхтавалі. Прадставілі сваё бачанне практыкі тры групы студэнтаў і адна студэнтка (Шарамет Г.), якая праходзіла практыку па месцы жыхарства. Усе прэзентацыі былі цікавымі, і кожная нечым уразіла. Бездакорнай па змесце і афармленні была прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №22 г. Гомеля. Прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў Гімназіі №36 г. Гомеля імя І. Мележа, уразіла ўласным вершам аб ходзе практыкі, прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №27 г. Гомеля – жартаўлівым характарам, а прэзентацыя Ганны Шарамет – улюблёнасцю ў сваю школу.   

Подробнее: Педагагічная практыка

Online канферэнцыя з прэзідэнтам

 21.11.2014 студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у прамой відэатрасляцыі семінарскіх заняткаў па  праблемах месца і ролі настаўніка ў сучасным грамадстве і перспектывах развіцця адукацыі ў нашай краіне, праведзеных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

Кніжная выстава

14.11.2014 студэнты філалагічнага факультэта наведалі кніжную выставу, арганізаваную  пры падтрымцы музея-лабараторыі  Ф.Скарыны (дырэктар К.С.Усовіч) у рамках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Святло Скарынавых ідэй”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі. На выставе экспанаваліся манаграфіі, слоўнікі,  артыкулы, тэзісы выступленняў У.В.Анічэнкі ў розныя перыяды яго навуковай дзейнасці.

Подробнее: Кніжная выстава

Сустрэча з супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва

20 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з Лявонцьевай Святланай Іванаўнай, супрацоўнікам установы культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава”. Гутарка была прысвечана кніжнай культуры, яе зараджэнню на тэрыторыі Беларусі, асобам, якія стаялі ля вытокаў захавання кніжных традыцый. Студэнтам першага курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” было асабліва цікава праслухаць незабыўны аповед Святланы Іванаўны пра старажытныя кнігі і рукапісы, дакрануцца да ўнікальных помнікаў пісьменства. Філолагі-першакурснікі вывучаюць дысцыпліну “Беларуская палеаграфія”, таму арганізаваная на факультэце сустрэча была вельмі карыснай для іх і пакінула самыя добрыя ўражанні. 

Подробнее: Сустрэча з супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates