Флешмоб да 110-годдзя дня нараджэння М. Танка

16.09.2022  дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна А.В. разам са студэнтамі гр. БФ-41 правялі флэшмоб “Максім наш пяшчотны Танк”. Чытаем вершы пра каханне Максіма Танка (да 110-годдзя дня нараджэння М.Танка).                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                    

1663325567912

 

1663325567925

 

1663325567937

 

1663325567948

 

1663325567959

 

1663325567969

 

1663325567980

Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 15

На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 15 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".                                                                 

У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі. 

Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта, факультэта замежных моў і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны” ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.

Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прадстаўлена нямала даследаванняў панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Акрамя таго, шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.

Лінгвістычныя артыкулы таксама закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй і інш. 

Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.

IMG-20220912-155025

 

IMG-20220912-155047

 

Свята беларускага пісьменства

 У гэтым годзе свята беларускага пісьменства праходзіла ў Добрушы. Выкладчыкі кафедры беларускай мовы і студэнты 2-га і 3-га курсаў прынялі ўдзел у адзначэнні дадзенага свята. Адразу ўразіў літаратурны цягнік, які вёз усіх жадаючых у слаўны горад Добруш з Гомеля.

Студэнтка БЗА-21 Віялета Сцепчанка адзначыла, што Добруш вельмі цёпла сустрэў гасцей, на чыгуначным вакзале чакалі спецыяльныя аўтобусы, якія даставілі ўсіх прама на свята.

На пачатку можна было ўбачыць шмат выстаў, якія былі прысвечаны ахове здароўя, дапамозе іншым і інш. Далей можна было наведаць ваенны музей на калёсах, які прыехаў на свята з Мінску.

Асноўную тэрыторыю плошчы займалі выставы з розных раёнаў Гомельскай вобласці. Гэтыя выставы ладзілі мясцовыя газеты, часопісы, музеі, бібліятэкі і майстры. Кожная выстава была прысвечана яскравым адметнасцям раёнаў, іх славутасцям і знакамітым людзям. Былі падрыхтаваны цікавыя інтэрактывы для гасцей, за якія можна было атрымаць невялікія падарункі. Інтэрактывы былі самыя розныя: ад адказаў на пытанні да вырабу лялькі-зернавушкі.

На выставах майстроў можна было пабачыць вышытыя ручнікі, вырабы з бісеру, лялькі з лазы і інш.

Асноўнай адметнасцю стаў адкрыты ў першы дзень свята помнік Івану Шамякіну, каля якога сучасныя паэты і пісьменнікі чыталі свае творы.

У самым цэнтры плошчы была размешчана вялікая сцэна, на якой адбыўся святочны канцэрт і было аб'яўлена, які горад прыме свята ў наступным годзе.

20220904-131620

 

20220904-130436

 

20220904-122324

 

20220904-123256

 

20220904-093008

 

20220904-112911

 

Да святкавання 875-годдзя Брагіна

У межах святкавання 875-годдзя г. п. Брагіна адбылася прэзентацыя кнігі "Зямля ў сонечных далонях", у якой прынялі ўдзел і выступілі прадстаўнікі аўтарскага калектыву: прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, д.ф.н. прафесар Новак В. С. , прафесар кафедры РАСМ, д.ф.н. прафесар У. І. Коваль, член Беларускага саюза журналістаў Т.М.Дубяк, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Пімінёнкава Т. В.

У сваіх выступленнях яны пазнаёмілі з канцэпцыяй кніжнага выдання, а таксама са зместам раздзелаў. Была акцэнтавана ўвага на мясцовай спецыфіцы фальклорнай спадчыны Брагіншчыны. Не сумняваемся, што кожны, хто возьме ў рукі гэту кнігу, прычасціца душой і сэрцам да народа-паэтычных скарбаў малой радзімы.

IMG-bc6fd6fd56e4755a3da0d13328a1bbc2-V

 

IMG-80a87f0149d777d536de329f340e360d-V

 

IMG-da5c334fb65913e2fa3be15c7b880b63-V

 

IMG-854bf4f055deaf75ecf5813ee12cb447-V

 

 

IMG-3e5c1273b34694b1333f920f649e5d13-V

Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва

Плённае супрацоўніцтва ўсталявалася паміж выкладчыкамі кафедры беларускай літаратуры і навучальнымі ўстановамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Так, загадчык кафедры, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер з’яўляецца навуковым кіраўніком двух аспірантаў з КНР – Цзі Хехе і Сюй На.

Прафесар кафедры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава друкуецца ў часопісе “Мультыкультурныя даследаванні”, які выдаецца Мультыкультурным даследчым цэнтрам універсітэта Хучжоў. Так, у 2021 годзе А М. Мельнікавай быў надрукаваны артыкул “Художественные поиски Кузьмы Чорного”, сёлета – “Художественная специфика белорусской класcической прозы”.

У 2022 годзе аспірантам кафедры А.Дз. Дакукіным надрукаваны артыкул “Интерпретация понятия поэзии Алесем Рязановым” (Мультикультурные исследования. – 2022. – 1 (10). – С. 189–198).

Апошні па часе выхаду нумар міжнароднага навуковага часопіса “Мультыкультурныя даследаванні” (№2 (11) за 2022 года) з артыкулам А.М.Мельнікавай размешчаны на афіцыйным сайце ўніверсітэта Хучжоў; нумар даступны для запампоўкі па спасылцы.

ev

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates