УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
- Подробности
- Просмотров: 272
Прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Трэція Кісялёўскія чытанні “На раздарожжы: рознаскіраваныя дыскурсы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст.”» (да 225-годдзя А. Міцкевіча, 215-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча і 200-годдзя У. Сыракомлі), арганізаванай Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытута літаратуразнаўсва імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі. Канферэнцыя сабрала вучоных з Беларусі, Польшчы, Расіі, Іспаніі.
А. М. Мельнікава выступіла з дакладам “Актуалізацыя класікі ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі”. Асноўныя палажэнні выступлення А. М. Мельнікавай апублікаваны газетай “Навука” НАН Беларусі.
Участие в конференции
- Подробности
- Просмотров: 217
24.11.2022 аспирантка кафедры белорусской литературы Сюй На приняла участие в I Международной конференции «Россия и Китай: торгово-экономические сотрудничество, сфера миграции, рынок труда».
Организатор: Шанхайский институт международных исследований, Университет Вэньчжоу (Китай), Институт демографических исследований ФНИСЦ (Россия).
Тема доклада Сюй На: «Распространение и влияние литературы русскоязычных стран в Китае»
Працягваецца плённае супрацоўніцтва
- Подробности
- Просмотров: 220
Працягваецца плённае супрацоўніцтва паміж нашым універсітэтам і універсітэтам Хучжоў (правінцыя Чжэцзян) Кітайскай Народнай Рэспублікі. Прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава, дацэнт кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Лідзянкова Вольга Аляксандраўна, аспірант кафедры беларускай літаратуры Аляксандр Дакукін прынялі ўдзел у рабоце Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая была праведзена 17-19 лістапада на базе ўніверсітэта Хучжоў «Крос-культурная адукацыя ва ўмовах глабалізацыі: тэарэтычнае асэнсаванне і нацыянальныя практыкі рэалізацыі». Прафесар А. Мельнікава прадставіла даклад “Актуалізацыя класікі ў сучасных умовах”, В. А. Лідзянкова – “Нistorical fiction as an important instrument of cross-cultural education”, аспірант А. Дакукін – “Творчасць Алеся Разанава ў міжкультурным аспекце”.
Вылучаны на конкурс
- Подробности
- Просмотров: 384
На Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў і магістрантаў у 2021 г. былі пададзены работы студэнтак Арэшка Ю.А. «Наватарсікія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры» (навуковы кіраўнік к.ф.н., дацэнт Фіцнер Т.А.), Навуменка К.Р. «Фантастычны пачатак у прозе Л. Рублеўскай» (навуковы кіраўнік к.ф.н., дацэнт Брадзіхіна А.В.).
Аспірант кафедры беларускай літаратуры Дакукін Аляксандр Дзмітрыевіч падаў заяўку на ўдзел у конкурсе работ маладых вучоных і спецыялістаў Гомельскай вобласці на прысуджэнне штогадовых прэмій Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за 2021 год.
Лаўрэат Скарынаўскіх чытанняў
- Подробности
- Просмотров: 668
Віншуем
кандыдата філалагічных навук
дацэнта кафедры беларускай літаратуры
Ірыну Аляксандраўну Бажок
са званнем Лаўрэата Скарынаўскіх чытанняў - 2019