КАФЕДРА ВІНШУЕ!
- Подробности
- Просмотров: 737
ВІНШУЕМ
Мельнікаву Анжэлу Мікалаеўну
з наданнем ёй Прэзідыумам ВАК ступені
доктара філалагічных навук!
Скарынаўскія чытанні
- Подробности
- Просмотров: 1266
Віншуем лаўрэата конкурса навуковых работ “Скарынаўскія чытанні” Мельнікаву Анжэлу Мікалаеўну, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай літаратуры!!
Новыя манаграфіі Івана Штэйнера
- Подробности
- Просмотров: 1106
Іван Штэйнер
Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть
Што такое смех, якім з усіх жывых на Зямлі Бог надзяліў толькі чалавека? Мáе смех сацыяльныя і нацыянальныя адрозненні, ці ён універсальны? Чаму смех заўсёды са слязьмі звязаны? Навошта “пры смеху” баліць сэрца, а канцом радасці бывае смутак” (Саламон)? На гэтыя пытанні спрабуе даць адказ аўтар, аналізуючы маладаследаваныя гумарыстычна-сатырычныя творы Янкі Купалы, А. Мрыя, Л. Савёнка, Ніла Гілевіча, Р. Семашкевіча, В. Дубінкі, А. Наварыча на фоне класічных узораў Рабле, Мора, Бранта, Грымэльсгаўзэна, Свіфта, Вальтэра, Гашака і, найперш, Эразма Ратэрдамскага з яго славутай “Пахвалой Дурасці”, якая сталася квінтэсэнцыяй еўрапейскага смеху апошніх пяці стагоддзяў. Манаграфія правакуе на роздум пра унікальнасць беларускага смеху, бо менавіта трагічны разлом смех/слёзы і вызначае сутнасць нацыянальнага менталітэту. Адрасуецца кніжніку-інтэлектуалу і шараговым чытачам, што атрымліваюць задавальненне ад горкай усмешкі, а не рогату.
Ілюстрацыя на вокладцы: карціна Франса Вербеека “Гандаль дурнямі, або высмейванне людскога глупства”.
Іван Штэйнер
Валадар над усім:
канцэпт голаду ў беларускай
і сусветнай літаратуры
Кніга прысвечана канцэпту голаду ў нацыянальнай і сусветнай мастацкай традыцыі. На аснове велізарнай колькасці яскравых прыкладаў з мастацкай літаратуры паказаны ўплыў дэфіцыту ежы на фармаванне светапогляду творцы, ягонае ўспрыманне і ўвасабленне рэчаіснасці, падкрэсліваецца цесная знітаванасць фізічнага стану пісьменніка з духоўнымі памкненнямі, паказана роля голаду ў жыцці грамадства розных часоў і народаў – ад антычнасці да сучаснасці. Карэлюецца славуты тэзіс Ф. Шылера аб тым, што “каханне і голад кіруюць светам”, які патрэбна цяпер падаваць у рэдакцыі Васіля Быкава: “Голад – гаспадар над усім”.
Разлічана на кніжніка-інтэлектуала і на масавага чытача, выдатна наталяючага кніжны голад.
ВІНШУЕМ
- Подробности
- Просмотров: 939
В І Н Ш У Е М
ВЫПУСКНІКОЎ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА –
ПЕРАМОЖЦАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ
СТУДЭНЦКІХ НАВУКОВЫХ РАБОТ 2017 ГОДА
І КАТЭГОРЫЯ І ЛАЎРЭАТ МА:
- БАНДУРЫНА К. М.
Антрапалагічны вектар сучаснай беларускай прозы
Навуковы кіраўнік – Мельнікава А. М., к.ф.н., дацэнт каф. беларускай літаратуры
І КАТЭГОРЫЯ:
- АНЦІМОНІК А. В.
Спецыфіка вырашэння экзістэнцыйных праблем у беларускай лірыцы мяжы тысячагоддзяў
Навуковы кіраўнік – Брадзіхіна А. В., к.ф.н., дацэнт каф. беларускай літаратуры
МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ ФОРУМ
- Подробности
- Просмотров: 1132
Імя народнага пісьменніка Беларусі акадэміка Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925-2006) займае годнае месца ў гісторыі нацыянальнай літаратуры і культуры. Памяць пра ўдзельніка партызанскага руху і франтавіка, заслужанага дзеяча навукі, старшыню Вярхоўнага савета БССР (1985-1990), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалера пяці ордэнаў захоўваецца і на яго радзіме.
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны сумесна з Гомельскім філіялам НАН Беларусі у кастрычніку 2016 года правялі чарговыя Міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечаныя памяці Івана Навуменкі.
I. Я. Навуменка – асоба шматгранная: пісьменнік, вучоны, педагог, аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых манаграфій, зборнікаў крытычных артыкулаў.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя з Украіны, Польшчы, Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі.
Пастаяннымі удзельнікамамі канферэнцыі з’яўляюцца Гун-Брыт Колер, прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур Ольдэнбургскага ўніверсітэта (Германія), а таксама прафесар Лонданскага ўніверсітэта, аўтар грунтоўных манаграфій па беларускай літаратуры Арнольд Макмілін. Прафесар Гун-Брыт Колер і прафесар Арнольд Макмілін выступілі з дакладамі па-беларуску, што для прысутных на пленарных паседжаннях студэнтаў стала моцным выхаваўчым аргументам.
Падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя 7 тома збору твораў І. Навуменкі.
Анжэла Мельнікава,
дацэнт кафедры беларускай літаратуры