Віншуем
- Подробности
- Просмотров: 409
Указам Прэзідэнта Рэспубліка Беларусь № 334 ад 10 верасня 2021 г. за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, высокія дасягненні ў сферы навукі, заслугі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення прафесар кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны" Вольга Аляксееўна Ляшчынская ўзнагароджана медалём "За працоўныя заслугі".
Шчыра віншуем з заслужанай узнагародай!!!!
Пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы
- Подробности
- Просмотров: 414
25.05.2021 адбылося пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы па абмеркаванні дысертацыйнага даследавання Слівец Вольгі Рыгораўны “Анамастычная прастора беларускай мастацка-біяграфічнай прозы другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”, прадстаўленага на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова.
Подробнее: Пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы
Віншуем з перамогай!
- Подробности
- Просмотров: 438
З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.
Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта (група БФ-31) ГДУ імя Ф. Скарыны Ангеліна Шчарбатая стала пераможцам у накірунку Мовазнаўства.
Навуковая работа Ангеліны "ДЗЕЯСЛОЎНЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца.
Навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”
- Подробности
- Просмотров: 465
21 мая 2021 года ўстанова адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны і кафедра беларускай мовы праводзіла Міжнародную навуковую канферэнцыю “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі» адзначыў
- Подробности
- Просмотров: 485
У пачатку вясны 2021 года Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі» падвёў вынікі ўдзелу ў адкрытых абласных літаратурных конкурсах:
1. “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, у якім удзельнічалі студэнты БФ-31: Барадзін Вераніка, Бычык Кацярына, Дземідовіч Вераніка, Дзядкова Алеся, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна і Шчарбатая Ангеліна; а таксама студэнтка групы РФ-21 Алдакушкіна Ніна.
2. “Белыя вішні і яблыні”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, у якім удзельнічалі студэнтка БФ-31 Ніцыеўская Катрын і студэнтка групы РФ-21 Алдакушкіна Ніна.
7 мая 2021 года на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне спецыяльнымі дыпломамі Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі” фіналістаў конкурсаў, якімі сталі Дземідовіч Вераніка, Дрывайла Аляксандра, Ніцыеўская Катрын, Алдакушкіна Ніна і Шчарбатая Ангеліна.
Віншуем нашых таленавітых студэнтаў і жадаем ім творчага натхнення!
Еще статьи...
- Cекцыя «Стылістыка мовы мастацкага твора» L студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя пытанні мовазнаўства і літаратуразнаўства"
- Пасяджэнне секцыі “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” L навуковай студэнцкай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя пытанні мовазнаўства і літаратуразнаўства"
- Віктарына “Ведай, любі, шануй роднае слова!”
- Педагагічны практыкум ў ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля”