Дыялекталагічная практыка
- Подробности
- Просмотров: 2256
Дыялекталагічная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта – важная частка вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. З'яўляецца магчымасць непасрэдна сустрэцца з носьбітамі духоўнай і матэрыяльнай культуры Усходняга (Гомельскага) Палесся, замацаваць практычна атрыманыя тэарэтычныя веды, набыць навыкі збіральніцкай работы.
Запіс этнаграфічных матэрыялаў патрабуе сумленнасці і адказнасці ў час фіксацыі моўных з'яў, захавання асноўных патрабаванняў і прынцыпаў:
– абавязкова фіксаваць матэрыялы з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі;
– указваць пры кожнай адзінцы яе граматычныя паметы і лексічнае значэнне, прыводзіць ілюстрацыйны матэрыял;
– у кожным канкрэтным выпадку дакладна ўказваць пашпарт адзінкі: дзе запісана, ад каго запісана, год нараджэння інфарматара, кім запісана.