Беларусь і Украіна: культурныя сувязі ў кантэксце часу

30.10.20 для студэнтаў 4 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” была праведзена адкрытая лекцыя доктара філалагічных навук прафесара кафедры ўкраінскай літаратуры і кампаратывістыкі Інстытута ўкраінскай філалогіі і сацыяльных камунікацый Чаркаскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага Л.І Рамашчанка на тэму "Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі".

Сваю лекцыю Л.І. Рамашчанка пабудавала храналагічна, пачынаючы ад 17 стагоддзя, падала шматлікія звесткі пра ўраджэнцаў беларускіх земляў, якія пакінулі значны след ў гісторыі і культуры Украіны, акрэсліла тыпалагічныя сыходжанні ў творах беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.

Лекцыя вылучалася змястоўнасцю і насычанасцю матэрыялу. Была прадэманстравана змястоўная прэзентацыя. Па просьбе студэнтаў Людміла Іванаўна чытала лекцыю на ўкраінскай мове. Пры гэтым паказала і выключнае валоданне беларускай. Асабліва захоплена студэнты віталі дэкламацыю перакладаў вершаў украінскіх пісьменнікаў на беларускую мову. Лекцыя пакінула самыя станоўчыя ўражанні.

 Прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава

 

 

 

Лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність»

30 кастрычніка 2020 г. у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» была прачытана загадчыкам кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага (Україна) Шаровай Таццянай Міхайлаўнай лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність» студэнтам 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (мадэратар сустрэчы – дацэнт кафедры беларускай мовы Шведава З.У.)

Таццяна Міхайлаўна прадэманстравала магчымасці інтэрнэт-прасторы ў авалоданні і папулярызацыі мовы на прыкладзе ўкраінскай. Лектар падзялілася ўласнымі напрацоўкамі, паказала прыклады тыпаў кантэнту, сварэння інфаграфікі, вучэбных гульняў і інш. з дапамогай анлайн-сэрвісаў, паказала магчымасці анлайн-трэнажораў.

Студэнты добра разумелі ўкраінскую мову, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях. Лекцыя для іх была змястоўнай, цікавай, пазнавальнай і карыснай.

Вялікі дзякуй Таццяне Міхайлаўне за слушную лекцыю, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

 

 

 

 

Научно-практическая конференция учащихся "Поиск"

31 октября 2020 года прошел заключительный этап Гомельской областной  научно-практической конференции учащихся по естественнонаучным и социально-гуманитарным направлениям "Поиск". В секцию "Лингвистика" (русский язык)  быо представлено 10 работ учащихся школ, лицеев и гимназий Гомельской области. Подведение итогов конкурса выявило победителей: 1 место - Крючков Владимир, Гуцева Милана, ГУО "Жгунская средняя школа" Добрушского района (тема работы - "Факторы архаизации патронимов в современном русском языке"); 2 место - Белоножко Дарья, ГУО "Гомельский государственный областной лицей" (тема работы - "Газета как зеркало состояния современного русского языка"); 3 место - Новик Наталия, ГУО "Средняя школа № 3 г. Светлогорска" (тема работы - "Фразеологизмы с компонентом "здоровье" в русской языковой картине мира)".




Лінгвістыка на канферэнцыі "Пошук"

31.10.2020 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтамі кафедры беларускай мовы Вяргеенка С.А. і Шведавай З.У. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 31 кастрычніка адбылася анлайн-дыскусія з вучнямі вызначаных работ, якая паказала, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя працягваць работу ў вызначаным накірунку.

IMG-4739

 

Праграма "Запрошаны прафесар"

30 кастрычніка 2020 г. у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» была прачытана загадчыкам кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага (Україна) Шаровай Таццянай Міхайлаўнай лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність» студэнтам 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (мадэратар сустрэчы – дацэнт кафедры беларускай мовы Шведава З.У.)

Таццяна Міхайлаўна прадэманстравала магчымасці інтэрнэт-прасторы ў авалоданні і папулярызацыі мовы на прыкладзе ўкраінскай. Лектар падзялілася ўласнымі напрацоўкамі, паказала прыклады тыпаў кантэнту, сварэння інфаграфікі, вучэбных гульняў і інш. з дапамогай анлайн-сэрвісаў, паказала магчымасці анлайн-трэнажораў.

Студэнты добра разумелі ўкраінскую мову, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях. Лекцыя для іх была змястоўнай, цікавай, пазнавальнай і карыснай.

Вялікі дзякуй Таццяне Міхайлаўне за слушную лекцыю, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

2

 

12

 

13

 

14

 

23

 

 

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates