Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах»
- Подробности
- Просмотров: 1458
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
"Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах"
Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Францыска Скарыны”
Філалагічны факультэт
Кіраўнік СНДЛ: |
Штэйнер Іван фёдаравіч |
пасада, ступень кіраўніка СНДЛ: |
загадчык кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар |
Кафедра |
беларускай літаратуры |
Кантакты: |
тел.: 8-(0232)-51-21-48 |
E-mail: |
belitchair*gsu.by |
Загад № 1342 ад 20.11.2020
Палажэнне № п-53/10.33 от 20.11.2020 разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні НТС універсітэта (пратакол № 15 ад 16.11.2020
Структурнае падраздзяленне кафедры беларускай літаратуры, якое забяспечвае арганізацыю, каардынацыю і здзяйсненне навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта і упраўленне ёю. Асноўнымі накірункамі дзейнасці лабараторыі, якая плённа працуе пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара І.Ф. Штэйнера, былі і застаюцца планамерныя, мэтаскіраваныя і сістэматычныя зборы і даследаванні твораў беларускай літаратуры ў сусветным кантэксце пры асобнай увазе да творчасці пісьменнікаў Гомельшчыны.
Асноўнымі задачамі навукова-даследчай лабараторыі літаратурнага краязнаўства з’яўляюцца:
1. Арганізацыя вучэбнага працэсу, які дазваляе пашырыць і практычна замацаваць атрыманыя студэнтамі тэарэтычныя веды па беларускай літаратуры і літаратурнаму краязнаўству;
2. Забеспячэнне выхаваўчага працэсу, што дазваляе актыўна ўздзейнічаць на фарміраванне духоўнага аблічча, маральных, эстэтычных каштоўнасцей студэнтаў пры вывучэнні твораў нацыянальнай літаратуры, а таксама найбольш значных мастацкіх дасягненняў пісьменнікаў-землякоў;
3. Павышэнне ўзроўню спецыяльнай адукацыі, спрыянне паглыбленаму засваенню студэнтамі лекцыйнага матэрыялу і практычных ведаў у галіне беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства;
4. Фарміраванне ў студэнтаў прафесійных навыкаў даследавання мастацкіх тэкстаў, іх тэарэтычнага асэнсаванняі, а таксама засваення асноўных прынцыпаў методыкі аналізу мастацкага твора;
5. Распрацоўка асноўных кірункаў вучэбна-метадычнага забеспячэння выкладання літаратурнага краязнаўства;
6. Даследаванне рэгіянальнай спецыфікі, жанравай самабытнасці мастацкіх твораў пісьменнікаў рэгіёна;
7. Папулярызацыя творчых дасягненняў нашых славутых землякоў, арганізацыя прэзентацый новых выданняў, юбілейных экспазіцый, правядзецце літаратурна-мастацкіх імпрэз, прысвечаных творчасці пьсменнікаў рэгіёна;
8. Актывізацыя навуковых даследаванняў у галіне літаратурнага краязнаўства сіламі штатных супрацоўнікаў, а таксама выкладчыкаў, дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў;
Асноўнымі навуковымі кірункамі навуковай-даследчай лабараторыі літаратурнага краязнаўства з’яўляюцца:
1. Вывучэнне творчасці пісьменнікаў рэгіёна;
2. Даследаванне творчасці выпускнікоў ГДУ імя Ф.Скарыны і пісьменнікаў вобласці ў славянскім кантэксце.
На тэрыторыі Гомельшчыны сфармавалася унікальная літаратурна-мастацкая традыцыя, своеадметная літаратурна-мастацкая плынь, якая вылучаецца сваёй арыгінальнасцю, унутранай цэласнасцю на агульнанацыянальным фоне. Творы, дзейнасць ураджэнцаў ці жыхароў Гомельшчыны адыгрывалі выключную ролю ў нацыянальнай культуры і гісторыі, пачынаючы ад старажытнасці, славутага Кірылы з Турава і па сённяшні час.
Гомельшчына дала чатырох Народных пісьменнікаў Беларусі: Івана Мележа, Івана Шамякіна, Івана Навуменку, Андрэя Макаёнка. Нездарма наш край называюць Іван-градам беларускай літаратуры. На Гомельшчыне нарадзіліся і працавалі лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі: В. Казько, Б.Сачанка, А. Грачаннікаў, І. Сяркоў, М. Мятліцкі, М. Башлакоў. Варта таксама назваць імёны ўраджэнцаў Гомельшчыны С. Палуяна, М. Грамыкі, С. Некрашэвіча, Л. Гаўрылава, В. Коўтун, А. Федарэнкі, А. Бароўскага, У. Ліпскага, В. Яраца, С. Шах, І. Катлярова, Н. Тулупавай, А. Сыса, В. Ткачова, А. Наўроцкага і многіх іншых.
На кафедры беларускай літаратуры праводзіцца вялікая работа па зборы фактычнага матэрыялу, звязанага з жыццём і дзейнасцю нашых славутых землякоў. Карысным для настаўнікаў і школьнікаў вобласці стаў дапаможнік В. І. Смыкоўскай і В. С. Генаш “Літаратурная Гомельшчына” (Гомель, 1991), дзе сабраны звесткі аб васьмідзесяці пісьменніках, што нарадзіліся на Гомельшчыне. У 1999 годзе пабачыў свет зборнiк лiрыкi выпускнiкоў Гомельскага дзяржунiверсiтэта «Крынiцы», укладальнікам, аўтарам прадмовы і ўступных артыкулаў да якога з’яўляецца І. Ф. Штэйнер. Тут пададзены творчыя партрэты К. Кірэенкі, П. Пранузы, Т. Мельчанкі, М. Башлакова, А. Сыса, А. Зэкава, І. Багдановіч, Э. Акуліна, В. Куртаніч, Л. Раманавай, В. Яраца, А. Мельнікава, С. Сыса, С. Крупенькі, А. Дуброўскага, А. Маісеенкі. Гэта была першая спроба выдання падобнага плана, дзе пад адной вокладкай сабраны творы студэнтаў і выпускнікоў ГДУ, пачынаючы яшчэ з саракавых гадоў мінулага стагоддзя. “Крыніцы” сталі і першым даследаваннем “феномену гомельскай школы ў беларускай паэзіі” (тэрмін І. Ф. Штэйнера).
У тым жа годзе быў выдадзены зборнiк крытычных артыкулаў «Душа прычалiцца крылом да неба…» (пад рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера), прысвечаных асэнсаванню творчасцi колiшнiх студэнтаў ГДУ. Адметнасць зборніка ў тым, што аўтары яго – самі студэнты ці аспіранты Гомельскага універсітэта. Такім чынам ажыццяўляецца пераемнасць пакаленняў, выхоўваецца павага да папярэднікаў, разуменне: “Напісанае – застаецца”.
Напярэдадні 75-гадавога юбілею Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2003 годзе, пад рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера і І. А. Бароўскай падрыхтаваны зборнік “Універсітэт літаратурны. Універсітэт песенны”, дзе пададзены творчыя партрэты колішніх і сённяшніх студэнтаў ГДУ, якія праявілі сябе ў мастацкай творчасці. А да 80-годдзя Гомельскага ўніверсітэта быў выдадзены зборнік “Alma mater universitatis” І. Штэйнера. “Alma mater universitatis” – не паўтарэнне папярэдніх выданняў, а новае пераасэнсаванне твораў выпускнікоў ГДУ, дапоўненае цікавымі ўспамінамі пра гады навучання, пачынаючы з успамінаў І. Шамякіна.
У 2004 годзе супрацоўнікамі кафедры вялася плённая работа па зборы і асэнсаванню матэрыялаў, звязаных з традыцыйнай культурай, літаратурнымі здабыткамі Мазыра. Упершыню асэнсавана дынаміка асноўных жанраў і відаў традыцыйнай гарадской духоўнай культуры ў яе гістарычным развіцці і перспектыўнасці ва ўмовах глабалізацыі сучаснага свету. Пад кіраўніцтвам І.Ф.Штэйнера падрыхтаваны зборнік эсэ і навуковых артыкулаў, прысвечаных увасабленню Мазыра і Прыпяці ў мастацкай літаратуры, песнях і дакументальнай прозе (“Мазыр літаратурны”). Вынікі даследавання дазволілі сістэмна, комплексна апісаць традыцыйную культуру Мазыра і Мазыршчыны, літаратурную творчасць яго ураджэнцаў і жыхароў. Упершыню паказана роля горада як цэнтра літаратурнага жыцця Усходняга Палесся. Прасочана гісторыя ўвасаблення Мазыра і Мазыршчыны ў мастацкай традыцыі. Упершыню асэнсавана дынаміка асноўных жанраў і відаў традыцыйнай гарадской духоўнай культуры Мазыра ў яе гістарычным развіцці і перспектыўнасці ва ўмовах глабалізацыі сучаснага свету.
У 2007 годзе пабачыла свет выданне “Речица. Литературно-духовное наследие региона”: У 2 т. Т. 1: “Речицкая лирическая” / И. Ф. Штейнер, С.И.Ханеня, Т. 2: “А прекрасней Речицы места не найти…”/ И. Ф. Штейнер, И. А. Боровская, Н. Ф. Макарцов, дзе разглядалася творчасць пісьменнікаў Рэчыцкага раёна.
Трылогія “Дняпроўскія матывы”, “Прыпяцкая рапсодыя”, “Сожскі карагод”, укладзеная І. Штэйнерам. Праект прафінансаваны Гомельскім аблвыканкамам. Гэта ўнікальнае выданне, аналагаў якому не мае ні адзін з рэгіёнаў Беларусі. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя Гомельшчыны літаратурнай ад старажытнасці да нашага часу.
Кніга “Дняпроўскія матывы” прысвечана асэнсаванню творчасці пісьменнікаў, ураджэнцаў Гомельскага Падняпроўя.
У “Прыпяцкай рапсодыі” прадстаўлены творчыя постаці пісьменнікаў Жыткавіцкага, Петрыкаўскага, Калінкавіцкага, Мазырскага, Ельскага, Нараўлянскага, Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
“Сожскі карагод” прысвечана творцам Гомельскага Пасожжа.
І. Ф. Штэйнер абраў арыгінальны падыход: тры вялікія ракі, што працякаюць па Гомельшчыне – тры кнігі. Вучоны заўважыў, што найбольш пасіянарыяў нараджаецца па берагах рэк.
Гомельшчына ўнесла значны ўклад у агульнанацыянальную літаратурную скарбонку. Літаратурная традыцыя ў нашым рэгіёне бярэ пачатак ад славутага святога Кірылы з Турава.
З Гомельшчыны паходзяць чатыры Народныя пісьменнікі Беларусі: Іван Мележ, Іван Шамякін, Іван Навуменка, Андрэй Макаёнак. Нездарма наш край называюць Іван-градам беларускай літаратуры. Тут нарадзіліся і працавалі лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі: В. Казько, Б.Сачанка, А. Грачаннікаў, І. Сяркоў, М. Мятліцкі, М. Башлакоў. Варта таксама назваць імёны ўраджэнцаў Гомельшчыны С. Палуяна, М. Грамыкі, С. Некрашэвіча, Л. Гаўрылава, В. Коўтун, А. Федарэнкі, А. Зэкава, І. Бабкова, В. Якавенкі, А. Капусціна, Л. Гаўрылкіна, А. Бароўскага, У. Ліпскага, В. Яраца, С. Шах, І. Катлярова, Н. Тулупавай, А. Сыса, В. Ткачова, Т. Мельчанкі, Н. Шкляравай, А. Наўроцкага і многіх іншых.
І. Ф. Штэйнер сабраў і апрацаваў вялікі фактычны матэрыял, звязаны з дзейнасцю пісьменнікаў, ураджэнцаў Гомельшчыны. У трылогіі І. Ф. Штэйнера пададзена шмат цікавых звестак і фактаў, звязаных з літаратурай нашага краю. Напрыклад, пра рускага празаіка ХІХ – ХХ ст. А.Л. Кінг-Дзедлаў, які жыў і пахаваны на Гомельшчыне, Іосіфа Гашкевіча, складальніка першага руска-японскага слоўніка і многія іншыя.
Вядома, што з Калінкавіцкай зямлі паходзяць продкі Я. Еўтушэнкі, з Палессем звязана станаўленне адметнага паэта Ігара Шклярэўскага, з Веткі паходзіць Дз. Кавалёў, у Рэчыцы нарадзіўся выдатны вучоны і пісьменнік У. Спасовіч, у Гомелі нарадзілася А. Ржэўская. Не забывае свой родны край празаік, паэт, вучоны Міхаіл Рассолаў, які стварыў цэлую эпапею пра жыццё ўсходнеславянскіх народаў. З Гомельшчыны паходзяць аўтары кніг з серыі “ЖЗЛ” Мікола Бажанаў і А. Левандоўскі.
З Турава паходзіць князь К. Астрожскі, асноўная дзейнасць якога праходзіла на Валыні. На Гомельшчыне нарадзіліся многія ўкраінскія літаратары. З Капаткевіч – аўтар раманаў Расціслаў Самбук, з Рэчыцы – Юрый Буракоўскі, драматург і раманіст, з Чачэрскага раёна – Рыгор Кішка, аўтар шматлікіх твораў для дзяцей.
Гомельшчына – радзіма многіх яўрэйскіх паэтаў: Рыгора Добіна, Зіновія Вагера, Самуіла Галкіна, М. Дзегцяра, Самуіла Ляўчука і інш.
У розныя часы на Гомельшчыне нарадзіліся, жылі ці пісалі пра яе польскамоўныя аўтары Іосіф Будзіла, Ул. Сыракомля, Г. Клімашэўскі, А. Гзоўскі, Э. Дмахоўская, І. Быкоўскі, Ф. Карпінскі, Ч. Пяткевіч, К. Машынскі. Існуе шмат мемуараў і згадак на рускай і польскай мовах, у якіх апісваюцца краявіды Гомельшчыны, яе люд, традыцыі і звычаі.
Тут нарадзілася цэлая плеяда выдатных вучоных-філолагаў, сярод якіх прафесары Ф. Куляшоў, Ю. Пшыркоў, Н. Перкін, акадэмік І. Навуменка, член-карэспандэнт С. Лаўшук, даследчыкі рускай літаратуры Іосіф Вайнберг, Аляксандр Шыфман.
Значная работа па вывучэнні жыцця і творчасці нашых славутых землякоў праводзіцца кафедрай беларускай літаратуры пад кіраўніцтвам прафесара І. Ф. Штэйнера. Увогуле, рэгіянальныя даследаванні, асэнсаванне творчасці пісьменнікаў Гомельшчыны, – адзін з вызначальных напрамкаў дзейнасці кафедры.
Пачатак рэгіянальным даследаванням быў закладзены на пачатку 70-х гг ХХ ст. вядомым беларускім вучоным, заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР, доктарам філалагічных навук, прафесарам Мікалаем Міхайлавічам Грынчыкам (1923-1999). М. Грынчык стварыў студэнцкую навуковую лабараторыю па фальклору, дзе збіраліся матэрыялы, запісаныя студэнтамі і выкладчыкамі ў час студэнцкіх практык і фальклорных экспедыцый. Пад яго кіраўніцтвам рэгулярна праводзіліся канферэнцыі па праблемах рэгіянальнага пачатку ў фальклоры, мове і літаратуры. М. Грынчык знаходзіўся ля вытокаў фалькларыстычнай школы ў ГДУ імя Ф.Скарыны. У 1991 годзе выкладчыкамі кафедры В. І. Смыкоўскай і В. С. Генаш быў выдадзены даведнік “Літаратурная Гомельшчына”, дзе сабраны звесткі аб васьмідзесяці пісьменніках, што нарадзіліся на Гомельшчыне. У 1976 годзе пабачыла свет манаграфія В. І. Смыкоўскай “Творчая канцэпцыя пісьменніка: Задума і яе мастацкае ўвасабленне ў “Палескай хроніцы І.Мележа” (Мн., 1976).
Сёння рэгіянальнымі даследаваннямі плённа кіруе І. Штэйнер. Кафедрай беларускай літаратуры сістэматычна праводзяцца Міжнародныя навуковыя канферэнцыі “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры”, удзел у якой прымаюць вядучыя навукоўцы не толькі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, але і славісты Германіі, Харватыі, Сербіі, Чарнагорыі, Славеніі.
Менавіта на базе Гомельскага ўніверсітэта адбываюцца прэзентацыі кніг народнага пісьменніка Беларусі І. Навуменкі (1925-2006). Іван Навуменка – асоба выключная: пісьменнік, вучоны, педагог, акадэмік НАН Беларусі.
. Памяць пра ўдзельніка партызанскага руху і франтавіка, заслужанага дзеяча навукі, старшыню Вярхоўнага савета БССР (1985-1990), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалера пяці ордэнаў захоўваецца і на яго радзіме.
15 жніўня 2008 года была прынята Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь №1171 “Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяці народнага пісьменніка Беларусі І. Я. Навуменкі”. Пастановай прадугледжана ажыццяўленне шэрагу важных мерапрыемстваў, сярод якіх: заснаванне стыпендыі імя Івана Навуменкі для студэнтаў-філолагаў, прысваенне ягонага імя бібліятэкам, правядзенне навуковых канферэнцый. Выконваючы гэтую Пастанову, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны сумесна з Гомельскім філіялам НАН Беларусі 6-7 кастрычніка 2016 года правялі чарговыя Міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечаныя памяці Івана Навуменкі.
I. Я. Навуменка – асоба шматгранная: пісьменнік, вучоны, педагог, аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых манаграфій, зборнікаў крытычных артыкулаў, сярод якіх: “З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа” (1960), “Пісьменнікі-дэмакраты” (1967), “Янка Купала: Духоўны воблік героя” (1967), “Якуб Колас: Духоўны воблік героя” (1968), “Гуманизм и народность” (1972), “Кніга адкрывае свет” (1978), “Янка Купала” (1980), “Якуб Колас” (1982), “Змітрок Бядуля” (1995), “Раннi Кузьма Чорны (1923–1929) (2000), “М. Багдановіч у школе” (у сааўтарстве). На рускай мове пад кіраўніцтвам I. Я. Навуменкі былі падрыхтаваны акадэмічныя выданні “История белорусской дооктябрьской литературы” (1977) і “История белорусской советской литературы” (1977).
І. Я. Навуменка з’яўляўся навуковым рэдактарам і аўтарам раздзелаў “Янка Купала”, “Максім Багдановіч”, “Змітрок Бядуля”, “Уладзімір Жылка”, “Іван Мележ” новай акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя” ў 4 тамах.
Невыпадкова, што прэзентацыі з нагоды выхаду чарговага тома адбываюцца ў Гомелі: Іван Навуменка нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Васілевічы і заўсёды захоўваў цёплыя ўспаміны пра сваю малую радзіму. У Васілевічах адбываецца і дзеянне яго аўтабіяграфічнай трылогіі “Сасна пры дарозе”, “Вецер соснах”, “Сорак трэці”.
Таму менавіта на базе нашага ўніверсітэта праводзяцца Міжнародныя навуковыя канферэнцыі “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечаныя Івану Навуменку.
Кафедрай беларускай літаратуры пастаянна праводзяцца творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, у тым ліку і з выпускнікамі ГДУ, якія заўсёды выклікаюць цікавасць у студэнтаў, спрыяюць захаванню творчай атмасферы.
31 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя кнігі вершаў Віктара Ярца “Зямныя эцюды”
- Подробности
- Просмотров: 663
На днях свой 70-гадовы юбілей адзначыў вядомы паэт, выкладчык літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Віктар Ярац. Да юбілейнай даты была выдадзена новая кніга Віктара Ярца – зборнік “Зямныя эцюды”. Прэзентацыя зборніка адбылася на філалагічным факультэце. Віктар Ярац быў усцешаны не толькі самім фактам творчага вечару, як тым, што новая кніга нарэшце з'явілася. Студэнты задалі нямала пытанняў былому выкладчыку. Напрыканцы вечарыны адбылася невялікая аўтограф-сесія аўтара.
Посещение Республиканской выставки современного визуального творчества студентов «Грани творчества»
- Подробности
- Просмотров: 533
24 октября студенты групп РФ-11, РФ-31, ЛХ-21 вместе с доцентом кафедры русской и мировой литературы Кастрицей Е.А. посетили открытие Республиканской выставки современного визуального творчества студентов «Грани творчества», которое состоялось в выставочном зале учреждения образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины».
Посещение выставки кукол Натальи Решетник «Герои сказок – обереги»
- Подробности
- Просмотров: 679
29 октября 2018 года студенты группы РФ-41 посетили в отделе литературы по искусству в гомельской областной универсальной библиотеке имени В.И. Ленина персональную выставку кукол Натальи Решетник «Герои сказок – обереги». Наталия Решетник – председатель Белорусской гильдии мастеров и ремесленников, обладательница диплома 2-й степени в номинации «Народная кукла» международного конкурса текстильной куклы и игрушки (2017 год, Санкт-Петербург). Ведущий библиотекарь отдела литературы по искусству Ольга Александровна Крячкова рассказала об особенностях творчества Натальи Решетник, об изготовленных мастерицей в стилистике декоративно-прикладного искусства древних славян куклах. В экспозиции были представлены авторские куклы – персонажи сказок «Дед Мороз», «Снегурочка», «Бабка Ёжка», «Царица», «Сваха Бабариха» и многие другие, а также кукла «Благословляющая», за которую Наталья Решетник получила вышеназванный диплом 2-й степени в Санкт-Петербурге.Невозможно не упомянуть о благословлении мастерицы игуменьей Свято-Тихинского монастыря, которая сказала: «Твои куклы принесут много добра и здоровья людям…». И, действительно, обережные куклы – проводники положительной энергетики, светлой силы. При их изготовлении нити обжигаются на церковной свече, ножницы не применяются, горит лампадка с ладаном, читается православная молитва. Студенты узнали много интересного, связанного со сферой магического, таинственного, в частности о том, почему у кукол-оберегов отсутствуют черты лица, почему такие необычные и уникальные куклы мастерица не создает после заката.
Ольга Александровна Крячкова познакомила студенческую группу с богатой фонотекой грампластинок, с редкими книгами, а также показала посетителям выставку картин природы гомельских художников. Экскурсия получилась очень познавательной, содержательно насыщенной. Выражаем сердечную благодарность сотрудникам библиотеки, Ольге Александровне Крячковой, умеющей эмоционально, с приведением интересных примеров захватывать внимание слушателей-экскурсантов.
Областная научно-практическая конференции учащихся по естественным и социально-гуманитарным дисциплинам "Поиск"
- Подробности
- Просмотров: 541
27 октября доценты кафедры русской и мировой литературы Кастрица Е.А. и Капшай Н.П. приняли участие в Гомельской областной научно-практической конференции учащихся по естественным и социально-гуманитарным дисциплинам "Поиск" в качестве председателей экспертных комиссий в секциях "Литературоведение" (русская литература) и "Літаратуразнаўства" (беларуская літаратура).
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 434
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 314
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 546