Навіны СНДЛ
У перыяд плённай работы лабараторыі на працягу 2023 год найбольш актыўнымі студэнтамі ў плане збору, апрацоўкі і сістэматызацыі матэрыялаў паказалі сябе наступныя студэнты, якія былі ўключаны ў члены СНДЛ:
1. Бабінская А.Д.
2. Дзядкова Т.А.
3. Новікава Л.Ю.
4. Чарнышова Я.А.
5. Федосава М.Ю.
6. Шаўцова К.А.
7. Якаўленка К.В
8. Гаўрыленка Я.П.
9. Міхалка А.В.
10. Фамічова В.А.
11. Фелькіна А.М.
13. Луцковіч М.В.
14. Барысенка А.М.
15. Шпалок І.Р.
16. Кізіцкая К.В.
27 красавіка 2023 года ў межах “Дней студэнцкай навукі” прайшла LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. На кафедры беларускай літаратуры працавалі дзве секцыі – “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” і “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменетыўтыка”. У якасці слухачоў прысутнічалі студэнты 1 і 3 курсаў, якія з цікавасцю выслухалі выступленні калег. Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта прачыталі 12 дакладаў і грунтоўна адказалі на пытанні аўдыторыі. Лепшымі навуковымі працамі прызнаны даклады Уніятавай К, Шпалок І., Якаўленка К., Фелькінай А., Язерскай М., Афанасенка К., Бусевай К., Пімінёнкава Т. Піменавай А., якія будуць апублікаваныя ў зборніках тэзісаў “Дни студенческой науки” і зборніку навуковых артыкулаў “Творчество молодых – 2023”.
14 красавіка 2023 года адбылося адкрыцце LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .
Пленарнае пасяджэнне LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 2-27.
На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавала ўдзельніца СНДЛ
Арэшка Юлія Аляксандраўна, магістрант. Навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Таццяна Адамаўна Фіцнер Тэма даклада “Жанчына і праблема выбару: на прыкладзе твораў Э.Ажэшкі”
Удзельнікі лабараторыі, студэнты і магістранты філалагічнага факультэта з выкладчыкамі кафедры беларускай літаратуры Штэйнерам І.Ф. і Фіцнер Т.А. прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Беларускія маляванкі», якое адбылося 22.02.2023 у ДУ «Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі».
На выставе былі прадстаўлены маляваныя дываны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча; дэманстраваліся фільмы пра іх лёс і творчасць. Іван Фёдаравіч даў інтэрв'ю абласному тэлебачанню. Студэнты прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях, што ладзіліся супрацоўнікамі галерэі пры ўдзеле прадстаўнікоў Веткаўскага музея.
Падведзены папярэднія вынікі ХХІХ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
1 катэгорыю атрымалі работы:
Ніцыеўскай Катрын Вячаславаўны
"Феномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе"
(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна);
Пацяговай Алены Аляксандраўны
"Пікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя"
(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна);
Таргонскай Ганны Уладзіміраўны
"Паэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя"
(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна);
У 2022 годзе XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы.
На першым этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаны камісіяй ГДУ імя Ф.Скарыны.
Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаны пераможцы першага этапа конкурсу. Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года конкурсу былі рэкамендаваны 6 работ, 3 з якіх прапанавалі ўдзельнікі СНДЛ:
Ніцыеўская Катрын Вячаславаўна, выпускнік 2022 г. Работа “Феномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
Пацягова Алена Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2022 г. Работа “Пікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
Таргонская Ганна Уладзіміраўна, выпускнік 2022 г. Работа “Паэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
Работы-пераможцы першага этапа конкурсу Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года адпавядаюць усім патрабаванням, у іх адлюстраваны актуальныя тэмы, у кожнай з работ прадстаўлена канцэптуальнае асэнсаванне праблемы; выпускнікі па абраных тэмах маюць публікацыі.
Усе работы будуць годна прадстаўляць філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года ў секцыі "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".
Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта, навуковыя работы якіх атрымалі дыпломы 1 катэгорыі ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 2021 года, атрымалі дыпломы.
Дыплом1 катэгорыі атрымала ўдзельніца СНДЛ Навуменка Хрысціна Рыгораўна, магістрант, навуковая работа “Фантастычны пачатак у прозе Л.Рублеўскай”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт
27–28 красавіка 2022 года ў межах “Дней студэнцкай навукі” прайшла LІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. Удзельнікі СНДЛ расказалі пра вынікі навуковых даследаванняў у секцыях – “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” і “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменетыўтыка”. Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта прачыталі 25 дакладаў і грунтоўна адказалі на пытанні аўдыторыі. Лепшымі навуковымі працамі прызнаны даклады Ніцыеўскай К., Уніятавай К, Шпалок І., Якаўленка К., Навуменка Х., Пацяговай А., Андрыянец Ю, Фелькінай А., Арэшка Ю., якія будуць апублікаваныя ў зборніках тэзісаў “Дни студенческой науки” і зборніку навуковых артыкулаў “Творчество молодых – 2022”.
Навуменка Крысціна Грыгор'еўна, магістрант. Навуковая работа “Фантастычны пачатак у прозе Л.Рублеўскай”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт
На Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў і магістрантаў у 2021 г. былі пададзены работы студэнтак Арэшка Ю.А. «Наватарсікія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры» (навуковы кіраўнік к.ф.н., дацэнт Фіцнер Т.А.), Навуменка К.Р. «Фантастычны пачатак у прозе Л. Рублеўскай» (навуковы кіраўнік к.ф.н., дацэнт Брадзіхіна А.В.).
Аспірант кафедры беларускай літаратуры Дакукін Аляксандр Дзмітрыевіч падаў заяўку на ўдзел у конкурсе работ маладых вучоных і спецыялістаў Гомельскай вобласці на прысуджэнне штогадовых прэмій Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за 2021 год.
З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.
Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта (група БФ-31) ГДУ імя Ф. Скарыны і ўдзельні студэнцкай лабараторыі Ганна Таргонская стала пераможцам у накірунку Літаратуразнаўства.
Навуковая работа Ганны "ПРАЦЭСЫ ПЕРЦЭПТУАЛІЗАЦЫІ Ў ЛІРЫЦЫ У. ДУБОЎКІ І ІХ МАСТАЦКАЯ ФУНКЦЫЯ" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца.
Навуковы кіраўнік - кандыдат філалагічных навук дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна.
Жадаем Ганне поспехаў і новых навуковых дасягненняў!
Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта (група БФ-31) ГДУ імя Ф. Скарыны і ўдзельніца студэнцкай лабараторыі Катрын Ніцыеўская стала пераможцам у накірунку Літаратуразнаўства.
Навуковая работа Катрын "ФЕНОМЕН СТРАХУ Ў АПОВЕСЦІ «ДЗЕЦІ ГАМУНКУЛУСА» Л.РУБЛЕЎСКАЙ" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца.
Навуковы кіраўнік - кандыдат філалагічных навук дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна.
Жадаем Катрын поспехаў і новых навуковых дасягненняў!
Удзельнікі СНДЛ прынялі актыўны ўдзел у пасяджэнні секцыі L студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя пытанні мовазнаўства і літаратуразнаўства", якое адбывалася 23 красавіка 2021 г. на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася ў форме студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання”. Кіравала секцыйным пасяджэннем № 1 дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна, сакратаром канферэнцыі выступіла студэнтка 3 курса філалалагічнага факультэта Ніцыеўская Катрын.
На секцыйным пасяджэнні са сваімі паведамленнямі выступілі студэнты 2, 3 і 4 курсаў філалагічнага факультэта. Былі агучаны самыя розныя тэмы: “Вобраз жанчыны-маці ў аповесцях А. Брава” (Пімінёнкава Т.), “Феномен страху ў аповесці «Дзеці Гамункулуса» Л. Рублеўскай” (Ніцыеўская К.), “Адметнасці ўвасаблення містычнага пачатку ў малой прозе Л. Рублеўскай” (Навуменка К.), “Навуковае асэнсаванне плыні часу ў сучаснай беларускай прозе” (Язерская М.), “Праблема выбару і свабоды ў рамане «Любіць ноч – права пацукоў» Ю. Станкевіча” (Кавалёў А.), “Трагедыя Чарнобыля ў творах Ю. Станкевіча” (Прахарэнка Р.), “Меладраматычныя элементы ў п’есах А. Дударава” (Лаўрыновіч Н.).
Падчас канферэнцыі было зададзена шмат цікавых пытанняў. Удзельнікі з ахвотай адказвалі на іх, распавядалі аб уласных уражаннях, атрыманых пры вывучэнні твораў, дзяліліся планамі на будучыя даследаванні. У аўдыторыі склалася прыемная сяброўская атмасфера. Прысутныя ўважліва слухалі кожнага выступоўцу і далучаліся да абмеркавання.
Ніцыеўская Катрын
22 красавіка 2021 года ўдзельнік СНДЛ удзельнічалі ў паседжанні Секцыі № 2 “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА “Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны” (кіраўнік секцыі –Фіцнер Т.А., дацэнт кафедры беларускай літаратуры, сакратар – Уніятава Кацярына, студэнтка гр. БФ-21). З дакладамі на секцыі выступілі студэнты 2–4 курсаў Афанасенка К., Уніятава К., Таргонская Г., Барадзін В., Караткевіч В. і інш. Даследаванні студэнтаў прысвечаны асэнсаванню тэмы Першай сусветнай вайны ў творчасці М.Гарэцкага, Вялікай Айчыннай вайны ў паэзіі А.Вярцінскага, аналізу вобраза “новага чалавека” ў постсавецкай творчасці І.Шамякіна, урбаністычнай лірыкі Л.Дранько-Майсюка, працэсаў перцэптуалізацыі ў лірыцы У. Дубоўкі і некат. інш.
8 – 9 кастрычніка 2020 года ўдзельнікі СНДЛ прынялі ўдзел у Міжнародная навуковыя чытанні, прысвечаных памяці Івана Навуменкі “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах” і выступілі з навуковымі дакладамі:
Ніціеўская К.В. Катэгорыя страху ў навеле Адама Глобуса “Ліхтуга”;
Навуменка К.Г., Міфалагічнае дапушчэнне як тэкстаўтваральны элемент у прозе Л. Рублеўскай ;
Кузьміч А.А. Праблема самаідэнтыфікацыі жанчыны і канцэпт цялеснасці ў рамане А. Брава “Менада і яе сатыры” ;
Караткевіч В.А. “Гарадскі эксперымент” Максіма Багдановіча
Батурына Я.М. Элементы гістарычнай рабінзанады ў мастацкай інтэрпрэтацыі Л. Рублеўскай і А. Асіпенкі;
Арэшка Ю.А. Адлюстраванне жыцця збяднелага сялянства ў аповесці “Нізіны”;
Дакукін А.Д. Успрыняцце творчасці А. Разанава чытачом-школьнікам
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны традыцыйна вясной адбываецца студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”
З 09.04.20 по 30.04.20 праводзіцца ХLIX студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”.
У гэтым годзе пасяджэнні адбываюцца ў дыстанцыйным рэжыме.
Кафедра беларускай літаратуры арганізавала пасяджэнне секцый канферэнцыі:
Секцыя № 1 “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучаснасць” Кіраўнік секцыі –Фіцнер Т.А.
Секцыя № 2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі” Кіраўнік секцыі – Брадзіхіна А.В.
Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да друку.
Па тэме СНДЛ “Літаратурнае краязнаўства” у 2019 годзе былі выдадзены наступныя студэнцкія навуковыя публікацыі:
1.Каменюкова В.А.. Адметнасці рэалізацыі феномена двайніцтва ў рамане “Рэвізія” А. Федарэнкі //Роднае слова. – 2019. – №1. – С. 12 – 14.
2.Васькевіч Я.А. “Каханне і адзінота як экзістэнцыйныя з’явы ў аповесці «Гісторыяхваробы» А. Федарэнкі” // Дни студенческой науки : материалы XLVІІІ студенческой научно - практической конференции (Гомель, 14-15 мая 2019 года) : в 2 ч. Ч. 2 / ред.коллегия: Р. В. Бородич [и др.] ; Министерство образования Республики Беларусь, Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2019. – С. 27. (нав.кіраўнік А.В. Брадзіхіна)
3. Язерская М.С. Хронафантастыка ў творчасці Валерыя Гапеева //Творчество молодых, 2019 : сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов. В 3 ч. Ч. 3 / редкол.: Р.В. Бородич [и др.] ; Министерство образования Республики Беларусь, Гомельский государственный университет им. Ф.Скорины. – Гомель : ГГУ им. Ф.Скорины, 2019. – 158 – 160.
4.Каменюкова В.А. Адметнасці стварэння вобразаў допельгангера і анёла-ахоўніка ў сучаснай беларускай прозе// "SCIENCE AND EDUCATION IN THE MODERN WORLD:CHALLENGES OF THE XXI CENTURY" атты III Халықар. ғыл.-тәж.конф. материалдары (ІII ТОМ)/ Қҧраст.: Е. Ешім, Е. Абиев т.б.– Нур-Султан, 2019. – С. 334–337.
5.Пархоменка Я.М. Ідэйна-мастацкія адметнасці зборніка «Горад у нябёсах» Анатоля Казлова // Актуальные проблемы филологии: сб. науч. статей. Вып. 12 / редкол. Е. Л. Хазанова (гл. ред.) [и др.]; М-во образования РБ, Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2019. – С. 36–39.
6. Каменюкова В.А. Асаблівасці рэалізацыі матыву двайніцтва ў рамане Ігара Бабкова «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» // Асаблівасці рэалізацыі матыву двайніцтва ў рамане Ігара Бабкова «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» //Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре: сборник научных статей. Вып 12 / редкол.: Н. В. Суслова (гл. ред.) [и др.]; М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Cкорины. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2019. – С. 37–39.
Былі напісаны наступныя курсавыя работы:
1. Вектары творчых пошукаў А. Казлова на сучасным этапе (Я. Пархоменка).
2.Фантастычная плынь у творчасці В. Гапеева (М. Язерская).
3. Экзістэнцыйная праблематыка аповесці “Гісторыя хваробы” А. Федарэнкі (Я. Васькевіч).
4. Мастацка-эстэтычныя адметнасці ранняй прозы Андрэя Федарэнкі (Панчэня Н.П.).
5. Вобраз сучансніка ў таорчасці А. Казлова (Свірыдзенка А.С.)
6. Жанр трагікамедыі ў творчасці Андрэя Макаёнка (Баёк Л.С.)
7. Ранняя творчасць Віктара Казько (Барысенка М.Р.)
8. Мастацка-эстэтычнвя адметнасці ранняй прозы Андрэя Федарэнкі (Панчэня П.М.)
9. Вобраз сучансніка ў таорчасці А. Казлова (Свірыдзенка А.С.)
Магістарская работа:
Мастацкае ўвасабленне эпохі і часу ў аповесцях Івана Шамякіна (Еўчанка А.А.)
Былі праведзены экскурсіі ў краязнаўчы літаратурны музей “Alma mater”, арганізаваны сустрэчы з выпускнікамі філалагічнага факультэта (23.11.19 – бард Андрэй Мельнікаў).
Праведзены творчы вечар, прысвечаны юбілею А. Сыса. Адбылася прэзентацыя кнігі І. Штэйнера “FECI QUOD POTU…Спадчына Анатоля Сыса і паэзія XX стагоддзя”.